Вы тут

Сергеенка: Усе, хто загуляўся ў «рэвалюцыю» тут і за мяжой, адкажуць перад законам


Усе, хто загуляўся ў «рэвалюцыю» тут і за мяжой, адкажуць перад законам. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка, каментуючы забойства супрацоўніка КДБ у Мінску, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Учора ў ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам пры выкананні службовага абавязку загінуў супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Здарылася трагедыя. Мы смуткуем разам з роднымі і блізкімі», — сказаў Ігар Сергеенка.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў: «Ад асобы кожнага, хто абараняе мір і забяспечвае бяспеку грамадзян, ад асобы жыхароў нашай краіны, якія нясуць кветкі і запальваюць лампады каля месца работы загінулага і іншых памятных мясцін, я звяртаюся да тых, хто перайшоў чырвоную лінію. Папярэджваю вас, уласнікі магазінаў, дзе, як вядома, прадаюцца так званыя баявыя лісткі, што прапагандуюць экстрэмізм, насілле і злачыннасць, злараднікі, так званыя журналісты і ўсе тыя, хто загуляўся ў „рэвалюцыю“ тут і за мяжой, — адкажаце перад законам. Нават не спрабуйце абараняць свае акаўнты ў сацыяльных сетках. Усе, хто ўбачыў у злачынцу сакральную ахвяру, хто пераступіў праз слёзы чатырохгадовага дзіцяці, хто зрабіў хайп на горы сям’і афіцэра, будуць знойдзены. Сёння вы паказалі свой сапраўдны твар: беспрынцыповы, подлы і амаральны. Вы сталі ў адзін рад са злачынцамі і іх саўдзельнікамі. Выбар зроблены. Гэтаму няма даравання, гэтаму няма апраўдання».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.