Вы тут

Жаночыя лідары Расіі і Беларусі сустрэліся, каб знайсці шляхі ўзаемадзеяння


Круглы стол «Сацыяльная палітыка Саюзнай дзяржавы» прайшоў у гарадской ратушы Мінска. У ім узялі ўдзел актывісткі Беларускага саюза жанчын і регіянальнага аддзялення Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі «Саюз Жанчыны Расіі» — «Жаночы альянс»


— Мы сабраліся абмеркаваць надзённыя пытанні нашага супрацоўніцтва, — сказала першы намеснік міністра аховы здароўя, старшыня Беларускага Саюза жанчын Алена БОГДАН. — А гэта напрамкі сацыяльнага ўзаемадзеяння і развіцця нашых дзяржаў, накіраванасць кіраўніцтва нашых дзяржаў на кожнага чалавека, на забеспячэнне мер сацыяльнай падтрымкі сем’яў, у тым ліку маладых, а таксама адзінокіх і пажылых людзей.

Абмяркуем магчымыя шляхі ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва, сумесныя праекты па жаночым лідарстве і развіцці прадпрымальніцтва. 
З 29 верасня па 2 кастрычніка актывісткі Саюза жанчын Расіі знаходзяцца ў Беларусі па запрашэнні Беларускага саюза жанчын.

Жанчыны абменьваюцца вопытам і абмяркоўваюць надзённыя праблемы, з якімі сутыкаюцца абедзве краіны. Беларускім Саюзам жанчын і Саюзам жанчын Расіі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Старшыня Санкт-Пецярбургскага рэгіянальнага аддзялення Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі «Саюз жанчын Расіі» — «Жаночы альянс» Алена КАЛІНІНА падчас свайго выступу адзначыла, што жанчыны дзвюх краін выступаюць за тое, каб будучыня дзяцей, дзяржаў, народаў была стабільнай, пад мірным небам, было прадказальнай і каб дабрабыт сем’яў толькі рос.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый МЕЗЕНЦАЎ раней, у прывітальным слове да ўдзельніц круглага стала «Жанчыны ЗА Саюзную дзяржаву. Гістарычная культурная і духоўная еднасць народаў Беларусі і Расіі», які праходзіў учора ў Мірскім замку, адзначыў, што Саюз жанчын Беларусі і Саюз жанчын Расіі з’яўляюцца адным з найбольш значных інстытутаў грамадзянскай супольнасці дзвюх краін. Аб’яднанні займаюцца пытаннямі дэмаграфічнай бяспекі, абаронай мацярынства і дзяцінства, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, рэалізуюць перспектыўныя праекты, накіраваныя на павышэнне грамадскага статусу, прафесійнай і сацыяльнай актыўнасці жанчын і іх ролі ў палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці краін.

Дзмітрый Мезенцаў таксама падкрэсліў, што падобныя сустрэчы ўзбагачаюць расійска-беларускія інтэграцыйныя сувязі, будуць садзейнічаць умацаванню сяброўства паміж Беларуссю і Расіяй.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.