Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У найбліжэйшыя дні зможаце праявіць свае здольнасці. Прыняўшы рашэнне, не падвяргайце яго сумневу — першы варыянт апынецца верны. У фінансавых пытаннях праявіце стрыманасць: расходы павінны быць апраўданыя. У пятніцу не размаўляйце з незнаёмымі людзьмі, магчымая агрэсія з іх боку. Прагулкі на свежым паветры, зносіны ў прыемнай кампаніі — гэта і многае іншае вам проста неабходнае, каб захаваць энергію.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Будзьце гатовыя да ўзнікнення форс-мажорных сітуацый, якія запатрабуюць прыняцця аператыўных рашэнняў. Цяпер трэба адмовіцца ад усякіх новаўвядзенняў. У зону рызыкі трапляюць паездкі на аўтамабілі. У дарозе могуць адбыцца неспадзяваныя здарэнні, паломкі транспарту і затрымкі. Сачыце за сваім здароўем. Зносіны з блізкімі людзьмі бууць толькі на карысць. Паспрабуйце не напружвацца і рабіць усё ў сваё задавальненне.


БЛІЗНЯТЫ. Вы многае паспееце зрабіць, калі не будзеце ставіць перад сабой залішне складаных задач. У канцы тыдня зоркі раяць больш актыўна пашыраць кола знаёмстваў, не адмаўляцца ад запрашэнняў, наведваць сяброўскія вечарыны. Там вы можаце пазнаёміцца з цікавымі людзьмі. Магчыма, што неабходна будзе вырашаць важныя пытанні ў асабістым жыцці. Планеты рэкамендуюць узважыць свае фізічныя і псіхалагічныя магчымасці і не выстаўляць партнёрам завышаных патрабаванняў.


РАК. Да новых магчымасцяў зарабіць пастаўцеся з асцярожнасцю — ёсць небяспека страт. Высвятляць адносіны з тымі, хто вам дарагі, не варта. Зносіны з блізкімі для вас людзьмі прынясуць масу прыемных момантаў, хоць не ўсё тое, што вы пачуеце цяпер, будзе каштоўнае і карыснае.


ЛЕЎ. Трэба па максімуме засяродзіцца на сваёй справе. Забаронена сядзець склаўшы рукі. Цяпер так не выйдзе. У вас атрымаецца ажыццявіць многае на рабоце і ў іншых сферах жыцця. Магчымае атрыманне важнай інфармацыі. Планы, складзеныя на гэтым тыдні, будзе лёгка рэалізаваць у далейшым. У пятніцу старайцеся пазбягаць рызыкоўных сітуацый, заключэння здзелак. У нядзелю верагоднае шматабяцальнае знаёмства.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні не выключаныя сваркі і дробныя бытавыя праблемы. Старайцеся менш абмяркоўваць свае справы з малазнаёмымі людзьмі. Тым не менш, на рабоце магчымае павышэнне або павелічэнне зарплаты. Добры час для заняткаў хатнімі справамі, добраўпарадкавання свайго жылля. У вас будуць пераважаць такія важныя рысы, як: ураўнаважанасць, мэтанакіраванасць, захаванне традыцый і правілаў. Смела бярыцеся за задуманыя справы, бо можна атрымаць поспех і дабіцца добрых вынікаў.


ШАЛІ. Прысвяціце гэты тыдзень уладжванню дробных рабочых і бытавых спраў, якія былі адкладзеныя на доўгі час. Добры час для далёкіх паездак. Удалы перыяд для новых знаёмстваў. А вось пачынаць рамонт пакуль не варта. Магчымая сур'ёзная размова з партнёрам па шлюбе, пасля якой адносіны ўмацуюцца. Прысвяціце сябе хобі ці забавам. Станоўчы эмацыянальны ўсплёск цяпер патрэбен вам як ніколі.


СКАРПІЁН. Не варта браць на сябе занадта шмат, інакш рызыкуеце стаміцца ўжо да сярэдзіны тыдня. Магчыма, прыйдзецца задзейнічаць старыя сувязі. У некаторых момантах вам складана будзе знайсці агульную мову з людзьмі. Варта пашукаць кампраміс. У дарозе не выключаныя затрымкі і перашкоды. Магчыма, у вашым жыцці ўзнікне нейкі важны для душы чалавек. Ён дапаможа моцна змяніць звычайны лад жыцця.


СТРАЛЕЦ. Давядзецца ўзяць на сябе частку чужых спраў. Можна дапамагчы, аднак не варта дазваляць сядаць сабе на шыю. У пятніцу камусьці са сваякоў можа захацецца высветліць адносіны. Не паддавайцеся на правакацыі. Выхадныя дні ўдалыя для любоўных адносін і рамантычных знаёмстваў. Хтосьці атрымае прапанову стварыць сям'ю, змяніць жыллё і работу. Некаторым людзям гэтыя перамены будуць жыццёва неабходныя, таму падрыхтуйцеся.


КАЗЯРОГ. Зоркі раяць больш увагі аддаваць падтрыманню наяўных і наладжванню новых партнёрскіх сувязяў. На першы план можа выйсці клопат пра фінансавыя справы і службовую рэпутацыю. Тым, хто знаходзіцца ў пошуку падпрацоўкі, варта развіць дзелавую актыўнасць у інтэрнэце. Перыяд будзе напоўнены аптымізмам. Вас вядзе сіла пуцяводнай зоркі, не выпусціце шанц змяніць сваё жыццё ў станоўчы бок.


ВАДАЛІЎ. На ўсе справы прыйдзецца цяпер затрачваць энергіі і часу значна больш, чым вы разлічваеце. Добры час для таго, каб працаваць у калектыве аднадумцаў. Адносіны з блізкімі, калегамі, каханымі або дзецьмі будуць складвацца гарманічна. Зоркі рэкамендуюць падумаць пра змену іміджу, што спрыяльна паўплывае і на службовыя адносіны, і на асабістае жыццё. Новыя знаёмствы, зносіны з патрэбнымі для вас людзьмі будуць мець доўгатэрміновыя перспектывы.


РЫБЫ. Жыццёвая энергія, арганізацыйныя здольнасці, шарм, прыгажосць, чароўнасць і ўсёпаглынальная сексуальнасць будуць на вышыні. Спрыяльны перыяд для рэалізацыі ўсіх пастаўленых планаў і задач. Цяпер у вашых парадах і ўдзеле будуць мець патрэбу сябры ці сваякі. Разумна размяркоўвайце нагрузку, інакш да выхадных адбудзецца такі ўпадак сіл, што прыйдзецца забыцца пра свае планы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Балоты непарыўна звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народу. 

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.

Грамадства

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

На першым месцы — спадчынны фактар.  

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?