Вы тут

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём у Глыбокім


Людзі звярнуліся па вырашэнне праблемы работы ФАПа, па дапамогу ў атрыманні жылля і наконт падатковага пытання, паведаміла БелТА.


Першым прыйшоў на прыём жыхар Глыбокага. Пенсіянер распавёў, што яго сын больш за 20 гадоў жыве ў ЗША, але зарэгістраваны ў доме бацькі. Мужчына штогод плаціць падатак на жылы дом і зямельны ўчастак, грошай спаганяецца больш з-за рэгістрацыі сына, хоць ён фактычна не пражывае ў доме. Цяпер такія нормы заканадаўства. Уладзімір Андрэйчанка расказаў, што Міністэрства па падатках і зборах унесла прапанову па ўвядзенні льгот пенсіянерам, інвалідам першай і другой груп і іншым катэгорыям па аплаце збору за дом і ўчастак. Магчыма, налета парламентарыі прымуць такую ??папраўку ў заканадаўства.

75-гадовы пенсіянер звярнуўся з просьбай аб дапамозе ў атрыманні больш камфортнага жылля. Глыбоцкі райвыканкам разгледзіць варыянты вырашэння пытання і дапаможа пенсіянеру: дзеці яго жывуць у Расіі, і сваякоў тут няма. Мужчыну таксама дапамогуць прайсці медабследаванне пасля спаду каранавіруснай хвалі.

Жыхарка вёскі Пліса звярнулася з просьбай аднавіць работу ФАПа, яго зачынілі ў чэрвені з-за выхаду медработніка на пенсію. Фельчарска-акушэрскі пункт абслугоўвае каля 360 жыхарак. Пакуль два разы на тыдзень у Плісу будзе прыязджаць медык з суседняй вёскі Мнюта, а па серадах будзе прымаць урач.

Падчас сустрэчы з журналістамі Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што пастаянная ўвага да людзей — галоўны фактар забеспячэння сацыяльнай стабільнасці і захавання суверэнітэту дзяржавы. «Улады павінны заўсёды чуць абгрунтаваныя просьбы і пастарацца іх вырашыць — такое няўхільнае патрабаванне Прэзідэнта да чыноўнікаў усіх рангаў. Убаку не застаюцца дэпутаты і разбіраюцца ў праблемах. Дробных пытанняў няма: гэта і ЖКГ, і медыцына, і занятасць насельніцтва. Вядома ж, стараемся знайсці пазітыўнае вырашэнне ўсяго. Таксама ставім задачу, каб выраўняць эканамічны патэнцыял рэгіёнаў і ўзровень жыцця людзей. Задача няпростая і пад сілу толькі дзяржаве. Важную ролю тут адыграе дэпутацкі корпус, мы працуем разам з мясцовымі саветамі, яны бяруць пытанні на кантроль і дапамагаюць іх вырашаць. Гэтыя напрацоўкі выкарыстоўваем у нашай заканатворчай дзейнасці, цяпер практычна завершана работа над праектам новай рэдакцыі Канстытуцыі, але прапановы яшчэ паступаюць.

Працуем над праектамі бюджэту на 2022 год, закона аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама Падатковага кодэкса. Сёння ёсць новаўвядзенні, якія неадназначна падтрымліваюцца насельніцтвам. Дэпутатам трэба гэта ўсё ўлічыць, каб задавальняла і людзей, і ўлады», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Загаловак у газеце: Падаткі, жыллё, медабслугоўванне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.