Вы тут

Нікіціна: у развіцці рэгіёнаў трэба зрабіць акцэнт на прыцягненні інвестыцый у вытворчую сферу


У Беларусі неабходна зрабіць акцэнт на прыцягненні інвестыцый у вытворчую сферу. Такое меркаванне выказала намесніца міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэканомікі.


Анжаліка Нікіціна прыняла ўдзел у разглядзе ходу рэалізацыі плана развіцця асобных рэгіёнаў, зацверджанага ўрадам. Намеснік міністра эканомікі асабліва падкрэсліла неабходнасць зрабіць акцэнт на прыцягненні інвестыцый у вытворчую сферу.

«Кропкава ўкладваючы сродкі ў перспектыўныя праекты на базе дзеючых вытворчасцяў, мы павышаем канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў і ствараем умовы для выпуску тавараў, якія карыстаюцца попытам на ўнутраным рынку і валодаюць экспартным патэнцыялам. Гэта важкі ўклад у ўстойлівы эканамічны рост рэгіёнаў. І, вядома, інфраструктура. Мэта — высокая персанальная мабільнасць і гадзінная даступнасць месца працы. Тым самым мы ствараем стымулы для людзей застацца на малой радзіме, не з’язджаць у Мінск і абласныя цэнтры. У гэтым заключаецца сацыяльны эфект нашай інвестыцыйнай палітыкі ў бягучай пяцігодцы», — адзначыла Анжаліка Нікіціна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.