Вы тут

Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў абвешчаны на Гомельшчыне


Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў абвешчаны на Гомельшчыне. Яго пераможцы атрымаюць фінансавую падтрымку ў ажыццяўленні самых яркіх праектаў з сацыяльным, эканамічным і экалагічным эфектам.


Правядзенне Дня двара — адна з папулярных ідэй гамяльчан. Конкурс ініцыятыў дапаможа падрыхтаваць базу для актыўнага адпачынку.

Гэта першы падобны конкурс у рэгіёне. Ён накіраваны на падтрымку актыўнасці грамадзян у вырашэнні сацыяльна значных пытанняў на мясцовым узроўні. Арганізатарам конкурсу выступае Гомельская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў.

— Сёння грамадзянскія ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыццядзейнасці насельніцтва на адпаведнай тэрыторыі, на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, актыўна падтрымліваюцца. Абвешчаны конкурс закліканы ў тым ліку стымулявацаць жыхароў нашага рэгіёна да ўключэння ў падобную сацыяльна значную дзейнасць, — заўважыла старшыня праўлення Гомельская абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька. — Прадставіць свой праект для ўдзелу ў конкурсе можа ініцыятыўная група не менш як з пяці чалавек. Удзельнікамі могуць выступіць людзі рознага роду заняткаў, якія ажыццяўляюць заяўленую ініцыятыву цалкам або часткова, а таксама юрыдычныя асобы. Патрабаванне да складу ініцыятыўнай групы — грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі аднаго сельсавета або населенага пункта.

Як падкрэслілі ў абласной асацыяцыі, да ўдзелу ў конкурсе дапусцяць праекты пасля папярэдняй ацэнкі.

Удзельнік Маладзёжнага савета пры Гомельскім раённым Савеце дэпутатаў Станіслаў Сямёнаў – актывіст грамадскай ініцыятывы  па добраўпарадкаванні п. Юбілейны

— Будзе ўлічвацца актуальнасць прапанаванай ініцыятывы, прадуманасць і паслядоўнасць дзеянняў па яе рэалізацыі, чаканы сацыяльны, эканамічны і экалагічны эфект, устойлівасць і развіццё атрыманых вынікаў, — дадала Вікторыя Ладуцька. — Пакет дакументаў для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заказным пісьмом з паведамленнем або даставіць кур’ерам на адрас у Гомелі: вуліца Ільіча, 51А, кабінет 213, — ці на электронны адрас Гомельскага раённага Савета дэпутатаў.

Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў — адзін з перышых сацыяльна значных праектаў Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, заснаванай летам бягучага года ў Гомелі абласным, гарадскім і раённымі Саветамі дэпутатаў.

Ініцыятыўная моладзь п. Юбілейны добраўпарадкоўвае вадаём

— Гэта новая некамерцыйная арганізацыя заклікана каардынаваць дзейнасць Саветаў дэпутатаў у сферы развіцця мясцовага самакіравання, аказваць метадычную дапамогу мясцовым Саветам па пытаннях мясцовага самакіравання, узаемадзеяння з рознымі дзяржаўнымі органамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Важнымі інструментамі ў рабоце асацыяцыі стануць тэматычныя мерапрыемствы, да ўдзелу ў якіх плануецца прыцягваць вучоных і галіновых спецыялістаў, што паспрыяе абмену вопытам і ведамі, неабходнымі дэпутатам у рабоце на мясцовым узроўні, — падкрэсліла суразмоўніца.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Конкурс «Хіт-парад» народных ініцыятыў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.