Вы тут

Расійская гімнастка Ангеліна Мельнікава выйграла ЧС у мнагабор’і


Расіянка Ангеліна Мельнікава выйграла золата чэмпіянату свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіць у Кітакюсю (Японія), паведамляе БелТА.


Ангеліна Мельнікава. Фота: Reuters

Прадстаўніца Расіі вызначылася ў асабістым мнагаборстве. Па выніках фіналу яна набрала 56,632 бала. Астатнія месцы на п’едэстале занялі амерыканкі. Срэбра на рахунку Лін Вонг — 56,340 бала. Бронзу выйграла Кайла Дічелла — 54,566 бала.

Усяго на турніры выступаюць 300 гімнастаў з 56 краін, якія разыграюць 12 камплектаў узнагарод: 7 у мужчын і 5 у жанчын.

На посталімпійскіх турнірах не разыгрываюцца ўзнагароды ў камандным мнагабор’і. Фінальныя старты ў асабістым мнагабор’і ў мужчын пройдуць 22 кастрычніка. Вырашальныя змаганні ў асобных відах праграмы планетарнага форуму намечаны на 23-24 кастрычніка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.