Вы тут

Што рабіць, калі нiчога не хочацца? Парады псіхолага


У любога чалавека надыходзіць той момант у жыцці, калі з раніцы адчуваецца недамаганне, стомленасць, нават не зрабіўшы найменшых высілкаў у працы. І ў галаве круціцца: «Усё, больш не магу, няма ніякіх сіл» . Гэта здараецца, бо ў людзей ёсць адна небяспечная звычка — мы любім аддаваць апошняе. У энергетычным сэнсе — цалкам аддаваць сябе працы, просьбам і праблемам іншых. Асабліва жанчыны імкнуцца з усіх сіл дапамагаць, забываючы пра сябе: пра свае жаданні і патрэбы. І ў гэтым выпадку мы застаемся цалкам спустошаныя. Каб быць паспяховым, iнiцыятыўным, чалавеку патрэбна энергiя. Гэта ключавы фактар для дасягнення поспеху, моцнага здароўя i дабрабыту. Калі праблема заключаецца толькi ў вашым псіхалагічным стане, вы можаце самі справіцца з гэтым дыскамфортам. Для гэтага неабходна зусім няшмат.


Статыстыка: ад сіндрому хранічнай стомленасці ў свеце пакутуюць каля 17 мільёнаў чалавек. Паводле ацэнак спецыялістаў, яшчэ ў столькіх жа захворванне не дыягнаставана. 

Сімптомы — пастаянны заняпад сіл, галаўныя болі, бяссонніца, апатыя і дрымотнасць. Такім чынам арганізм вам паведамляе, што сілы на зыходзе, папярэджвае, каб вы канчаткова не згарэлі ад напружання. 

 

Вось некалькі яркіх сімптомаў, што вы губляеце свае сілы:

1. Вас усё раздражняе. Раздражняльнасць — гэта назапашаны дыскамфорт. Раздражняльнасць можа адчуваць кожны чалавек. І гэта далёка не заўсёды — нагода для трывогі. Турбавацца варта, калі гэта перашкаджае нармальнаму жыццю: абцяжарвае працу, псуе зносіны з блізкімі людзьмі, пазбаўляе радасці. Гэта значыць, што вам занадта доўга было непрыемна, але вы цярпелi, стрымлiвалi пачуццё незадаволенасці. І вось арганізм праз гнеў паведамляе вам, што пара змяніць сітуацыю — заявіць пра свае патрэбы, паставіць сябе на 1-е месца.

Факт: Ваш псіхалагічны і фізічны стан напрамую залежыць ад вашага распарадку дня, звычак, харчавання, фізічнай нагрузкі i ўзроўню стрэсу.

2. Вы хварэеце. Мабыць, гэта магчымасць арганізма данесцi, што сапраўды пара спыніцца і зрабіць перапынак. Менавіта праз фізічнае недамаганне: галаўны боль, галавакружэнне, слабасць і прастуды, цела інфармуе, што сілы сканчаюцца. У выпадку з псіхасаматычнымі захворваннямі, неабходна лячыць не цела, а прычыну, якая выклікала захворванне цела. А прычына знаходзіцца ў галаве — і пакуль чалавек не пазбавіцца, напрыклад, ад падвышанай трывогі, не навучыцца спраўляцца з яе праявай, да таго часу будзе працягвацца недамаганне. Таму пры любым непрыемным адчуваннi варта адразу ж паклапаціцца пра сябе.

3. Лянота. Калі вам здаецца, што вас проста адолела лянота, але раней такога ніколі не было, то справа тут зусім не ў ляноце. Псіхолагі лічаць, што лянота — ахоўная рэакцыя арганізма ад ператамлення. Іншая ж справа, калі не хочацца зусiм нічога.

Факт: Увосень і ўвесну пры авітамінозе чалавек стамляецца хутчэй. Таму дазваляйце сабе часцей адпачываць — і вашы сілы адновяцца.

Галоўнае зразумець: што робіць вас слабым, высільвае? Паназірайце за сабой. Магчыма, гэта?

  • Адмоўныя эмоцыі — страх, неспакой і гнеў ствараюць у целе блокі, якія не даюць жыццёвай энергіі праходзiць свабодна. Турбуючыся пра дробязi, мы губляем сiлы, а займаючыся важнымі для нас рэчамі, назапашваем. Акрамя таго, стомленасць назапашваецца, калі вы знаходзіцеся ў канфлікту, пераадольваеце напружанне.
  • Дрэнныя думкі — галоўныя вампіры энергіі. Ці вы спрабуеце ўсё кантраляваць? Гэта таксама шкодна, асабліва жанчынам. Жанчыны і мужчыны думаюць па-рознаму. Мужчыны ў гэтым плане ўладкаваныя прасцей — іх розум не здольны надаваць увагу дэталям. А жаночы толькі гэтым і заняты.

Важна: Энергія часцей за ўсё траціцца марна там, дзе чалавек не адчувае задавальнення і радасці. 

  • Шматзадачнасць. Многія суткамі працуюць, заганяючы сябе дзеля нейкіх маштабных мэт, але ў канчатковым выніку гэта прыводзіць да эмацыйнага выгарання. Мы губляем шмат энергіi, выконваючы некалькі спраў адначасова. Таму рабіце толькі тое, што на дадзены момант важней за ўсё. Любая завершаная справа надасць новыя сілы, таму што прыносіць пазітыўныя эмоцыi. Нескончаныя справы адымаюць энергію, завершаныя — даюць. 
  • Людзі-вампіры — гэта людзі, якія любяць скардзіцца: на жыццё, надвор’е, здароўе. Пасля размовы з імі вы абавязкова будзеце адчуваць заняпад сіл. Пазбаўце сябе ад негатыўнага атачэння. А калі гэта немагчыма, бо таксічным чалавекам можа быць і ваш сваяк, тады абмяжуйце здносiны з такiмi людьмi. Бо ўсё, што ім трэба — гэта ваша ўвага і энергія.
  • Дрэннае харчаванне, хранічная стомленасць, неактыўны, сядзячы лад жыцця — усё гэта негатыўна ўплывае на самаадчуванне.

Як назапашваць энергію?

«Энергія не можа з’явіцца з пустаты і ў пустэчу знікнуць» — абвяшчае закон захавання энергіі. Яе можна чэрпаць з самых розных крыніц, а арганізм здольны ўбіраць у сябе ўсё самае лепшае, што дае нам навакольнае асяроддзе.

Абавязкова: 

1. Піце больш вады! Адчулі сябе стомленым? Магчыма, уся справа ў той самай дэгідратацыі. Выпіце шклянку вадзіцы, каб зняць дрымотнасць і вярнуць бадзёрасць. Вада дапамагае мозгу працаваць больш актыўна, яна здольная снізіць галаўны боль. Даросламу чалавеку трэба выпіваць 2 літры вады на дзень. Бо абязводжванне пазбаўляе энергіі, зніжае пільнасць, працаздольнасць і канцэнтрацыю. 

Здаровы сон — гэта даўгалецце, прыгажосць і здароўе.

2. Імкніцеся класціся спаць да 23 гадзін. Тут усё проста. Лепш высыпаецеся — менш стамляецеся. Здаровы сон — падаўжае жыццё і з’яўляецца прафілактыкай многіх захворванняў. Паколькі менавіта падчас сну аднаўляюцца фізічныя і эмацыйныя сілы, наладжваецца здароўе і супакойваецца нервовая сістэма. Без паўнавартаснага адпачынку мы хутка стамляемся і не ў стане працаваць на поўную моц. Людзі, якія кладуцца пазней за дзве гадзіны ночы, нярэдка адчуваюць сябе разбітымі і нявыспанымі, нягледзячы на тое, што спалі не менш сямі гадзін. Таму лепш высыпаюцца і адчуваюць сябе тыя, хто засынае да 23 гадзін. Гэта дае сілы і дазваляе дамагацца эфектыўных вынікаў у любой дзейнасці.

3. Займацеся любімай справай — гэта лепшы спосаб стаць напоўненым чалавекам. Працуе 100%. Бо занятак па душы рэалізоўвае вас, напаўняе пазітывам, натхняе на дасягненне новых перамог. Свае эмацыйныя батарэі зараджаць трэба две гадзіны на дзень — роўна столькі займайцеся тым, што прыносіць задавальненне. 

4. Правільнае харчаванне. Вугляводы — гэта крыніца энергіі для нашага цела. Дадайце павольных вугляводаў у першай палове дня. Сутачная норма — 45-65%. Гэта залог выдатнага самаадчування, моцнага імунiтэту, лёгкасці і бадзёрасці. На думку навукоўцаў, перамагчы стомленасць можна, калі дадаваць у рацыён прадукты, багатыя на вітаміны групы В і магній. Магній рэгулюе практычна ўсе працэсы вытворчасці і спажывання энергіі ў арганізме.

5. Часцей бывайце на вуліцы. Пешыя прагулкі на свежым паветры вельмі карысныя пры дрэнным настроі, моцных стрэсах, стомленасці. Яны вельмі бадзёраць, умацоўваюць імунітэт, паляпшаюць памяць і ўвагу, зніжаюць рызыку развіцця дэпрэсіі. Калі рэгулярна гуляць, то неабходнасць у энергетычных напоях знікне. Бо энергія чалавека ва ўмовах чыстага прыемнага паху прыроды і прыгожага выгляду павышаецца на 90%. І ўсё таму, што ў прыродзе шмат энергіі і чалавек зараджаецца (напаўняецца) ад яе.

6. Знiжайце час з гаджетамi. Пасядзеўшы пару гадзін у iнтэрнэце, вы ўжо заўважалі, што ваш настрой ужо не такi бадзёры, хоць і не так моцна напружваліся. І гэта няхітра, бо працяглая фіксацыя погляду на камп’ютарных маніторах і тэлефонных дысплеях, гэта велізарная нагрузка для цягліц, хрыбетніка і псіхікі. І асабліва для вачэй. Адмоўцеся ад гаджетаў за гадзіну да сну. Так мелатанін будзе выпрацоўвацца лепш, і вам удасца хутчэй заснуць і аднавіць сілы.

Навукоўцамі даказана: чым больш чалавек рухаецца, тым больш у яго энергіі. Бо рух — гэта жыццё! 

7. Займайцеся спортам. Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя нагадваюць, што каля 25% дарослага насельніцтва планеты і 80% падлеткаў вядуць маларухомы лад жыцця, што ўплывае на здароўе і працягласць жыцця. Любая фізічная актыўнасць, нават шпацыр хуткім крокам здыме напружанне і надасць зарад бадзёрасцi. Акрамя таго, гэта добры спосаб пазбавіцца ад стрэсу, бо падчас заняткаў зніжаецца ўзровень картізолу ў крыві (гармон стрэсу).

Каб проста функцыянаваць, чалавеку трэба есцi, піць і спаць. А каб адчуваць паўнату жыцця, неабходна іншае паліва — драйв, азарт, энтузіязм і натхненне. Сакрэт энергічных і задаволеных людзей — у высокім узроўні энергіі. Таму выпрацоўвайце звычку радавацца нават дробным дасягненням. Чалавеку патрэбны гэтыя хвіліны, каб абуджаць і падтрымліваць простую радасць ад простых рэчаў. Пражывайце сваё жыццё так, як хочацца менавіта вам! І тады кожны ваш дзень будзе шчаслiвым i бадзёрым.

Калі ўсё ж такі нічога не дапамагае і вы адчуваеце сябе дрэнна, то неабходна звярнуцца да спецыяліста.

Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.