Як стрэс уплывае на знешнасць: на выгляд скуры, на хуткасць яе старэння? Любыя непрыемныя перажыванні руйнуюць клеткі скуры, паскараюць працэс старэння і пагаршаюць забеспячэнне тканін пажыўнымі рэчывамі і кіслародам. Ад негатыўных думак павялічваецца колькасць мімічных маршчын, з’яўляюцца зморшчыны на пераноссі, у кутках вуснаў, на лбе, а павекі пакрываюцца суцэльнай сетачкай. Варта заўважыць, што тонкая і адчувальная скура імгненна рэагуе на стрэсавыя сітуацыі.
Залішнія гармоны стрэсу таксама змяняюць баланс вашай скуры, прымушаючы яе выдзяляць занадта шмат скурнага тлушчу, што прыводзіць да з’яўлення вугроў. Хранічнае запаленне, звязанае са стрэсам, таксама можа прывесці да экзэмы і псарыязу.
Гармоны стрэсу стымулююць выпрацоўку ферментаў, якія разбураюць гіалуронавую кіслату, калаген і эласцін. Эпідэрміс становіцца менш эластычным і ўстойлівым да пашкоджанняў. Па сутнасці, стрэс «забірае» са скуры самыя каштоўныя кампаненты — і як вынік, з’яўляюцца друзласць, «плыве» авал твару.
У выніку спазму сасудаў, які таксама можа быць выкліканы стрэсам, парушаецца кровазварот у скуры. Зніжаецца мясцовы імунітэт, можа парушацца фізічная цэласнасць. Вось ўваходныя вароты для рознага роду інфекцый.
Павялічваецца і адчувальнасць скуры. Паколькі нервовая сістэма на ўзводзе, скура атрымлівае менш пажыўных рэчываў, з-за чаго яе адценне становіцца больш бледным, нібы хворым.
Пастаяннае цягліцавае напружанне пры стрэсе можа парушаць гідратацыю скуры і арганізма ў цэлым, падвышаную пігментацыю скуры, сівыя валасы або іх празмернае выпадзенне. Гармоны стрэсу могуць блакаваць рост валасянога фалікула, прымушаюць яго слабець, прыводзячы да выпадзення.
Хранічны стрэс робіць маршчыны больш прыкметнымі, робячы вашу скуру цьмянай, сухой і стомленай.
Увільгатняйце скуру. Абязводжванне — адна з самых разбуральных праблем скуры, звязаных са стрэсам. Гэта адбываецца таму, што стрэс павялічвае выпрацоўку гармона картызолу. Наша цела інтэрпрэтуе гэта
як атаку і вымушана абараняцца, расходуючы запасы гіялуронавай кіслаты і калагена ў арганізме. А менавіта яны з’яўляюцца рэчывамі, адказнымі за ўтрыманне вільгаці і наданне пругкасці. Таму выкарыстоўвайце крэм або гель для аднаўлення ўзроўню вільгаці ў скуры кожны дзень.
Выкарыстоўвайце сонцаахоўны крэм. У любую пару года і пры любых умовах надвор’я мы атрымліваем ультрафіялет. Сонца спальвае, перасушвае скуру і спрыяе заўчаснаму старэнню. Таму, нават калі на двары не ліпень, мы павінны выкарыстоўваць фактар аховы, — SPF 20 ці 30+.
Раюіце масаж (дакрананні змяншаюць стрэсавую рэакцыю, а калі гэта дакрананні адмыслоўцы — эфект узрастае ў разы). Эфект і прыемнасць ад масажа можна павялічыць з дапамогай алею лаванды, мяты і іншых (памятаем, што іх можна ўжываць толькі пры адсутнасці алергіі і гіперадчувальнасці да эфірных алеяў).
Кантактуйце з прыродай: доўгія прагулкі, падарожжы. Калі ў вашым рытме жыцця выбрацца кудысьці надоўга не атрымліваецца, нават 15 хвілін у парку пад дрэвам у абедзенны перапынак прынясуць палёгку.
Займіцеся спортам. Умераныя фізічныя нагрузкі ў тым рэжыме і якасці, у якім яны прыносяць задавальненне.
Выкарыстоўвайце касметычныя сродкі: сыроваткі, дзённыя і начныя крэмы, якія ўвільгатняюць, і пажыўныя маскі, а таксама пілінгі.
Яшчэ некалькі кароткіх парад для паляпшэнне стану скуры:
- Старайцеся харчавацца правільна.
- Не чапайце твар рукамі на працягу дня.
- Прыбярыце валасы з твару.
- Не перасушвайце скуру.
- З асцярожнасцю карыстайцеся скрабамі.
- Выкарыстоўвайце губку для мыцця.
- Выкарыстоўвайце кубік лёду для танізавання.
Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА
Фота pexels.com
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.