Персанальная выстава пейзажыста і аўтара герба Магілёўскай вобласці Паўла Дзімітрыядзі адкрыецца сёння ў абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, расказалі ва ўстанове культуры.
«Персанальная выстава Паўла Дзімітрыядзі „Ад роднай зямлі, з роднай крыніцы“ прымеркавана да 60-гадовага юбілею мастака, — адзначылі ў музеі. — У экспазіцыю ўвойдзе каля 30 твораў, створаных у розныя перыяды творчасці майстра. Работы выкананы ў розных жанрах і тэхніках, якія раскрываюць творчую індывідуальнасць аўтара, наглядна дэманструючы яго прафесіяналізм і высокую культуру жывапісу».
Выстава стала своеасаблівым вынікам шматгадовай і карпатлівай работы жывапісца. Вялікая частка прадстаўленых на ёй твораў адлюстроўвае непаўторную прыгажосць беларускай прыроды. Аднак тут можна ўбачыць і паўднёвыя марскія краявіды: майстар мае грэчаскія карані і каларытныя замежныя ландшафты таксама не пакідаюць яго абыякавым. «Павел Дзімітрыядзі піша карціны, напоўненыя асаблівым трапятаннем, натхненнем і сапраўднай прасветленай любоўю да роднай зямлі, — расказалі ў музеі. — Краявіды для мастака ўжо даўно сталі мікракосмам і сувяззю з духоўным светам, выказваннем сваёй філасофіі і адносін да жыцця».
Павел Дзімітрыядзі з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх пленэраў, якія ў розны час праводзіліся як у Беларусі, так і за яе межамі.
Прэв'ю: БелТА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?