Вы тут

Бе­ла­рус­кія жанчыны занепакоены сітуацыяй на граніцы


Зварот гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын» у су­вя­зі з сі­ту­а­цы­яй на гра­ні­цы.


Фота: БелТА

Мы, беларускія жанчыны, звяртаемся да ўсіх жанчын свету, жаночых і праваахоўных арганізацый, нацыянальных урадаў і да ўсіх тых, каму не абыякавая сітуацыя на беларуска-польскай граніцы. Вялікая колькасць грамадзян з краін Блізкага Усходу, якія імкнуцца ў Еўрасаюз, знаходзіцца ў міграцыйнай пастцы.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў калектыўны Захад навязваў блізкаўсходнім народам сваю дэмакратыю, пазіцыянуючы сябе як правадніка «сапраўдных» каштоўнасцяў і «правільнага» ладу жыцця. Шчыра паверыўшы ў гэта, многія людзі пакінулі родную зямлю і ўсё, да чаго былі прывязаны душой і сэрцам.

Аднак на шляху да лепшага жыцця мігранты сутыкаюцца з суровай рэальнасцю. Не атрымліваючы згоды перасекчы польскую граніцу, людзі вымушаны суткамі жыць пад адкрытым небам, туліцца на сырой прамерзлай зямлі, паліць вогнішчы, каб сагрэцца. З-за холаду яны не могуць спаць ноччу, у іх няма запасаў пітной вады і ежы, адзення і абутку па надвор'і. Многія пачынаюць хварэць, маюць патрэбу ў медыкаментах і дапамозе спецыялістаў.

Пры гэтым мігранты не гатовыя вяртацца. Яны нястомна сцвярджаюць, што каля польскай граніцы застануцца да канца — нават калі ім наканавана загінуць.

Мы, беларускія жанчыны, не можам абыякава ставіцца да таго, што адбываецца, і заставацца безуважнымі. Бо мы — спадчынніцы тых, хто зведаў на сабе ўсе нягоды і пазбаўленні войн, развязаных не намі і не па нашай віне. З малаком маці нам перадалося пачуццё спачування да чалавечага болю і салідарнасці з тымі, хто трапіў у бяду. Нас глыбока раніць, што побач пакутуюць цяжарныя жанчыны, малалетнія дзеці, пажылыя, што людзі становяцца заложнікамі палітычных гульняў і маніпуляцый, не маючы магчымасці паўплываць на ўласны лёс.

Мы абураныя несправядлівасцю ў дачыненні да мігрантаў, чэрствасцю і бяздушнасцю заходніх палітыкаў. Для нас зусім незразумела, як можна заставацца ўбаку ад такіх абуральных выпадкаў парушэння правоў чалавека, прынцыпаў міжнароднага права, агульначалавечых каштоўнасцяў і нормаў паводзін.

Мы, жанчыны Беларусі, выступаем катэгарычна супраць нагнятання міграцыйнай сітуацыі каля граніц нашай міралюбівай краіны, супраць ілжывых абвінавачанняў у адрас Беларусі, нашых улад і нашага народа.

Мы заклікаем нацыянальныя ўрады краін Еўрасаюза спыніць уводзіць людзей у зман і выкарыстоўваць іх у сваіх палітычных мэтах. Выканайце абяцанні, якія былі дадзены, і стварыце ім умовы, прадугледжаныя ў падпісаных вамі міжнародных пагадненнях.

Жаночыя і праваахоўныя арганізацыі, журналісты, грамадзянская супольнасць і ўсе, каму не абыякавы лёс чалавецтва! Выяўляйце клопат аб мігрантах, заклікайце да адказнасці сваіх палітыкаў за ўзятыя абавязацельствы, да сумленнасці і прыстойнасці перад вамі, перад народамі і краінамі, перад усім светам!

Прэв’ю: oobsg.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.