Вы тут

Беларускія пагранічнікі з пачатку года знайшлі целы 23 бежанцаў


Бесчалавечная палітыка сумежных краін Еўрасаюза вядзе да штогадовага павелічэння колькасці смерцяў бежанцаў. З пачатку 2023 года беларускія пагранічнікі выявілі целы 23 чалавек, якія накіроўваліся ў ЕС за лепшай доляй, што ў некалькі разоў перавышае колькасць загінулых у 2021 і 2022 гадах, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.


Скрыншот відэа ГПК

«За няпоўны 2023 год на граніцы ўжо загінула ў паўтара разы больш людзей, чым за папярэднія два гады разам узятыя. Так, калі ў 2021 годзе беларускімі пагранічнікамі зафіксавана гібель шасці бежанцаў, а ў 2022-м — дзевяці, то сёлета ахвярамі сталі ўжо 23 чалавекі», — удакладніў Антон Бычкоўскі.

Было адзначана, што раней факты гібелі бежанцаў не фіксаваліся на граніцы з Латвіяй. Сёлета праз дзеянні латвійскіх уладаў ужо загінулі дзесяць чалавек. Гэта больш, чым на беларуска-літоўскай і беларуска-польскай граніцах.

Са жніўня 2021 года беларускія пагранічныя нарады выявілі 38 загінулых бежанцаў. Іх смерць з’яўляецца вынікам негуманных і злачынных дзеянняў уладаў сумежных дзяржаў ЕС. На граніцы з Латвіяй ахвярамі Еўрапейскага гвалту сталі дзесяць чалавек, з Літвой — дзевяць, з Польшчай — 19.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.