Вы тут

Спецыялісты-артапеды аказалі дапамогу хлопчыку без ног з лагера бежанцаў


Беларускія спецыялісты-артапеды прыбылі ў лагер бежанцаў на мяжы для аказання дапамогі хлопчыку, у якога зламаўся пратэз, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Васьмігадовы Таман разам з бацькамі накіроўваецца ў Германію. Па словах бацькі, заходнія медыкі маглі б дапамагчы дзіцяці раней і захаваць ногі, але сям’і тройчы адмовілі ў візе. У Іраку дзіцяці ампутавалі абедзве нагі. Цяпер ён перасоўваецца на пратэзах. Нядаўна адзін з пратэзаў зламаўся. Сітуацыю не пакінулі без увагі.Сёння ў лагер бежанцаў прыбылі спецыялісты беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра. Яны агледзелі пратэз дзіцяці, выявілі няспраўнасць.

Для таго, каб дзіцяці была аказана кваліфікаваная дапамога, бацькі пагадзіліся паехаць у адну з бальніц Гродна. Правесці неабходны рамонт пратэза плануецца за сціслыя тэрміны.

У лагеры бежанцаў працягваецца ўпарадкаванне працы па аказанні дапамогі. Рэгулярна дастаўляюцца дровы, вада, гуманітарная дапамога — прадукты харчавання і цёплыя рэчы. Аднак бежанцы працягваюць адчуваць нязручнасці, перш за ўсё з-за халоднага надвор’я.

Для стварэння камфортных умоў, асабліва для дзяцей і жанчын, сёння ў лагер даставілі тры вялікія ваенныя палаткі. У адной з іх, якая ацяпляецца цеплавой гарматай, размясціўся пункт харчавання для дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.