Вы тут

Прымяняліся хімічныя рэчывы раздражняльнага характару


Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз працягваецца правядзенне судовых экспертыз, прызначаных Следчым камітэтам Беларусі па крымінальнай справе, узбуджанай па арт.128 КК. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела ўзаемадзеяння са СМІ ДКСЭ Сяргей ЦІТАВЕЦ.


У ходзе даследавання аб’ектаў, канфіскаваных 16 лістапада пры аглядзе месца здарэння: участка беларуска-польскай мяжы ў раёне пункта пропуску «Брузгі» на тэрыторыі Беларусі, судовыя эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выявілі рэчыва, якое ўяўляе сабой выцяжку алкалоідаў струковага перцу.

Як расказаў Сяргей Цітавец, гэта рэчыва прымяняецца для камплектацыі спецсродкаў, якія знаходзяцца на ўзбраенні арміі і паліцыі, а менавіта газавых гранат, патронаў для газавай зброі, розных аэразольных прыстасаванняў, у тым ліку вадамётаў.

Пры трапленні на скуру, слізістыя абалонкі і ў дыхальныя шляхі рэчыва выклікае моцнае паленне, выяўленыя болевыя адчуванні, спазм вочных мышцаў і слёзацёк, а таксама кашаль, у вялікіх канцэнтрацыях выклікае апёкі слізістай, вачэй і скуры.

Таксама судовыя эксперты на прадстаўленых аб’ектах выявілі напластаванні інсектыцыду дэльтаметрыну, які з’яўляецца таксічным рэчывам.

Аднымі з аб’ектаў, якія паступілі для правядзення выбухатэхнічнай экспертызы з’яўляюцца фрагменты светлашумавых гранат.

У Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз праведзена больш як 30 судова-медыцынскіх экспертыз у адносінах да асоб, у тым ліку чатырох жанчын і аднаго дзіцяці, 2007 года нараджэння, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу з-за цялесных пашкоджанняў, прычыненых ім 16 лістапада на ўчастку беларуска-польскай граніцы . Усе падэкспертныя скардзіліся на рэзь у вачах, пяршэнне і боль у горле. У некаторых людзей выяўлены пашкоджанні скуры.

«У выніку судова-медыцынскіх экспертыз устаноўлена, што ў асоб, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу, цялесныя пашкоджанні ўтварыліся ад уздзеянняў хімічных сродкаў, якія маюць раздражняльную ўласцівасць», — адзначыў Сяргей Цітавец.

У дзяржкамітэт працягваюць паступаць аб’екты, забраныя пры аглядзе месца здарэння, для правядзення ў тым ліку выбухатэхнічных і хімічных экспертыз, прызначаных Следчым камітэтам Беларусі. Судовыя эксперты таксама праводзяць судова-медыцынскія экспертызы асоб, якія звярнуліся са скаргамі на здароўе ў выніку прымянення ў адносінах да іх хімічных рэчываў раздражняльнага характару.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.