Вы тут

На Ашмяншчыне зладзілі «Запусты» і сустрэлі «Піліпаўку на парозе»


Калядны (Піліпаўскі) пост вернікі сёлета трымаюць з 28 лістапада па 6 студзеня. Перад пачаткам добраахвотнага абмежавання сябе ў ежы нашы продкі арганізоўвалі вячоркі, каб удосталь пачаставацца ды павесяліцца. Традыцыі дагэтуль працягваюць у многіх мястэчках Беларусі. Прынамсі на Ашмяншчыне зладзілі «Запусты» і сустрэлі «Піліпаўку на парозе».


Удзельнікі вячорак «На парозе посту», што прайшлі ў аграгарадку Кракоўка, жадалі ўсім здароўя, як у зялёнага дуба, ды дзяліліся ўспамінамі аб тым, як раней у сем’ях адзначалі пачатак посту і праводзілі абрад «Запусты». Падчас яго, дарэчы, частаваліся найлепшымі прысмакамі. Лічыцца, што менавіта тлустымі ды каларыйнымі стравамі варта назапасіць арганізм напрыканцы «мясаеду», перш чым трымаць доўгі пост. 

А ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Ашмян у рамках этнаграфічнага праекта «Без кораня і палын не расце» правялі абрадавую праграму «Піліпаўка на парозе». Падчас свята госці завіталі да цёткі Валянціны і яе дачкі Алеські, каб пачаставацца прысмакамі ды павучыцца ў майстрых ткаць паясы на дошчачках і прасці на калаўроце. Не жанатыя хлопцы ды дзеўкі згулялі ў «Яшчара» ды пагадалі на будучую палову на часнаку і лучынах.

Ірына СІДАРОК

Фота: Ашмянскі раённы цэнтр культуры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.