Вы тут

Дзьячэнка: Кожны мае права выказацца аб зменах у Асноўны закон


Права выказацца аб зменах у Асноўны закон краіны мае кожны. Такім меркаваннем падзяліўся прарэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, член Савета Рэспублікі Алег Дзьячэнка падчас абласнога семінара, прысвечанага рэферэндуму, у Магілёве, перадае БелТА.


«Рэферэндум — гэта прамая форма дэмакратыі і адна з форм народаўладдзя, якая склалася гістарычна і мае свае карані, пачынаючы з вечавага ладу, — адзначыў Алег Дзьячэнка. — Асноўны закон краіны рэгулюе ўсе сферы грамадскага жыцця, таму датычыцца кожнага грамадзяніна. Права выказацца па гэтаму пытанні мае кожны».

Алег Дзьячэнка падкрэсліў, што змяненні ў Канстытуцыю анансаваны Прэзідэнтам два гады таму. Гэтае пытанне актуалізавалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: створана Канстытуцыйная камісія, якая абагульніла прапановы ад працоўных калектываў і спецыялістаў. Для таго каб унесці гэтыя змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон краіны, у адпаведнасці з арт.140 Канстытуцыі неабходна правесці рэферэндум.

«Я разглядаю інстытут рэферэндуму ў гістарычнай рэтраспектыве, — працягнуў Алег Дзьячэнка. — Іх у нас ужо было тры, і мы рыхтуемся да чацвёртага. Маецца на ўвазе рэферэндум 1995 года, 1996 года, 2004 года — аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю датычна тэрмінаў паўнамоцтваў Прэзідэнта. Гэтыя пытанні выкладзены на семінары ў кантэксце сусветнага вопыту».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.