Вы тут

З’езд Беларускага саюза афіцэраў прайшоў сёння ў анлайн-фармаце


XI з’езд грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» прайшоў сёння ўпершыню ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі. Члены Рэспубліканскага савета БСА знаходзіліся ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі рэгіянальных арганізацый БСА працавалі ў сваіх абласных і Мінскім гарадскім ваенкаматах, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, перадае БелТА.


У працы з’езда прыняў удзел міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін. У сваім выступе кіраўнік ваеннага ведамства азнаёміў дэлегатаў з’езда з ваенна-палітычнай абстаноўкай, якая склалася вакол Беларусі. Ён паказаў асноўныя напрамкі, на якіх БСА неабходна засяродзіць сваю дзейнасць.

Віктар Хрэнін падкрэсліў, што ў асобе Беларускага саюза афіцэраў бачыць надзейнага памочніка ў вырашэнні цэлага спектру задач па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы і ў першую чаргу выхавання ў грамадзян пачуцця патрыятызму і гатоўнасці кожнага да абароны нацыянальных інтарэсаў.

Дэлегаты з’езда заслухалі даклад старшыні Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» генерал-маёра запасу Сяргея Бобрыкава. Ён распавёў аб працы арганізацыі за справаздачны перыяд, распавёў пра вырашаемых праблемах і накірунках развіцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.