Вы тут

Баскетбалісткі «Гарызонта» абыгралі «Вікторыю» ў матчы чэмпіянату Беларусі


Баскетбалісткі «Гарызонта» працягнулі пераможную серыю ў матчы жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Фота БК «Гарызонт»

Сваю адзінаццатую перамогу запар падапечныя Наталлі Трафімавай атрымалі сёння ў сябе дома, разграміўшы Гродзенскую «Вікторыю» з розніцай у 28 ачкоў — 77:49 (20:20, 19:5, 17:8, 21:16). Самай выніковай у складзе пераможцаў стала Марыян дэ Карвальо, у актыве якой 14 балаў, у тых, хто прайграў Яўгена Бернацкая набрала 11 ачкоў. Пасля гэтага выйгрышу ў «Гарызонта» стала 22 балы, баскетбалісткі «Цмокі-Мінск» і Гарадзенскай «Алімпіі» маюць па 18 балаў пасля дзесяці праведзеных сустрэч.

Лідары мужчынскага першынства баскетбалісты рэзервовага складу «Цмокі-Мінск» сёння ўпэўнена перайгралі сваю маладзёжную каманду з лікам 71:58 (10:22, 21:10, 19:11, 21:15). Лепшым у пераможцаў апынуўся Раман Гесць, у якога 21 ачко, у тых, хто прайграў Іван Церахаў набраў 15 ачкоў. Таксама сёння віцебскі «Рубон» перамог на сваёй пляцоўцы сталічны «імпульс-БДУІР» з вынікам 84:76 (18:19, 26:17, 24:15, 16:25). Самым выніковым у віцяблян стаў Максім Шустаў — 19 ачкоў, у мінчан па 16 балаў набралі Сяргей Вабішчэвіч і Антон Зарэцкі.

Турнірную табліцу ўзначальваюць рэзервісты «Цмокі-Мінск», у якіх 22 балы, баскетбалісты «Рубона» адстаюць на адзін бал, па 19 балаў набралі «Гродна-93» і Магілёўскі «Барысфен».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.