У кватэры ў Мінску пакінутая ў разетцы зарадка выклікала пажар, у выніку якога дзяўчынка апынулася ў рэанімацыі, паведамілі ў Следчым камітэце.
«Вечарам 11 студзеня ў экстраныя службы паступіла паведамленне аб узгаранні кватэры ў шматкватэрным доме, размешчаным па вуліцы Тургенева. Падчас тушэння пажару ратавальнікі ў пакоі знайшлі 6-гадовую дзяўчынку без прытомнасці», — распавялі ў СК.
Цяпер малалетняя знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў цяжкім стане. Устаноўлена, што на момант пажару дзіця знаходзілася дома адно.
Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі МНС і спецыялістамі ДКСЭ праведзены агляд месца здарэння, апытаны відавочцы, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў для ўстанаўлення абставін здарэння і прычын узгарання. Па папярэдніх дадзеных, прычынай узгарання стала пакінутая ў разетцы зарадная прылада для мабільнага тэлефона.
Савецкі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?