Вы тут

У Кітаі паспяхова правялі першы ў 2022 годзе касмічны запуск


Кітай сёння вывеў на арбіту эксперыментальны спадарожнік Shiyan-13. Першы ў 2022 годзе касмічны запуск прайшоў паспяхова, паведамляе ТАСС са спасылкай на кітайскую карпарацыю аэракасмічнай навукі і тэхнікі.


Як удакладняецца, старт быў дадзены ў 10.35 па мясцовым часе (05.35 мск) пры дапамозе ракеты CZ-2D з касмадрома Тайюань у паўночнай правінцыі Шаньсі. Ён стаў 406-м па ліку для носьбітаў серыі «Чанчжэн».

У сталіцы Кітая актыўна развіваюць нацыянальную касмічную праграму. Кітайскія навукоўцы распрацоўваюць метэаралагічныя, тэлекамунікацыйныя і навігацыйныя спадарожнікі, а таксама тэхналогіі для асваення Месяца. Паралельна рэалізуюць праект па даследаванню астэроідаў і Марса. На арбіце вядзецца будаўніцтва касмічнай станцыі КНР. Плануецца, што яна пачне працу ўжо сёлета.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2021 годзе Кітай ажыццявіў 55 запускаў, усталяваўшы нацыянальны рэкорд. Як сцвярджае Кітайская карпарацыя аэракасмічнай навукі і тэхнікі, па гэтым паказчыку КНР за 2021 год абыйшла ЗША, заняўшы першае месца ў свеце.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.