Вы тут

БЧ аднавіла афармленне электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі


Адноўлена афармленне электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, перадае БелТА.


«Афармленне электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і праца даведачных вэб-рэсурсаў Беларускай чыгункі адноўлены ў поўным аб’ёме. Працы па аднаўленні магчымасці набыцця электронных білетаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі працягваюцца. Аб іх завяршэнні будзе абвешчана дадаткова», — распавялі ў прэс-цэнтры.

Падтрымку карыстальнікам пры афармленні электронных праязных дакументаў аказвае кантакт-цэнтр БЧ па тэлефоне 151 або па электроннай пошце brail@rw.by.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.