Вы тут

Памер дзіцячых дапамог вырасце з 1 лютага


У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) і сярэднямесячнай зарплаты, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


БПМ з 1 лютага ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br296,55. Ён павысіўся на 3 працэнты ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2021 года па 31 студеня 2022 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе Br2965,5 (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — Br4151,7 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лютага будзе выплачвацца ў памеры Br296,55, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) — у памеры Br148,28.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда — Br207,59, на іншых дзяцей у сям’і — Br148,28. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складзе Br296,55 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў) і Br355,86 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, якое інфіцыравана ВІЧ, — Br207,59.

Акрамя таго, у сувязі з ростам на 8,8 працэнта сярэднямесячнай заработнай платы (СЗП) работнікаў у рэспубліцы за IV квартал 2021 года павялічваюцца і памеры дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. З 1 лютага па 31 ліпеня на першае дзіця будуць выплачваць Br539,56 (35 працэнтаў СЗП), на другое і наступных — Br616,64 (40 працэнтаў СЗП), на дзіця-інваліда да 3 гадоў — Br693,72 (45 працэнтаў СЗП).

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Блізнятам – нямала спраў і праектаў, авену – усё будзе спорыцца ў руках.

Грамадства

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Гаджэт для фельчара. Як працуюць ФАП і амбулаторыя ў самым аддаленым сельсавеце Пружанскага раёна

Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.