Вы тут

Мінскі стадыён «Дынама-Юні» упершыню прыме матч за футбольны Суперкубак Беларусі


Абноўлены сталічны стадыён «Дынама-Юні» упершыню прыме паядынак за футбольны Суперкубак Беларусі, паведамляе БелТА.


У матчы адкрыцця новага футбольнага сезона 5 сакавіка сустрэнуцца чэмпіён Беларусі салігорскі «Шахцёр» і ўладальнік Кубка краіны барысаўскі БАТЭ. Пачатак сустрэчы а 15.00. Год таму гэтыя ж сапернікі таксама сустракаліся паміж сабой у паядынку за першы трафей сезона і тады на полі ФК «Мінск» футбалісты «Шахцёра» упершыню заваявалі Суперкубак, перамогшы барысаўчан у серыі пасляматчавых пенальці.

БАТЭ з’яўляецца сяміразовым уладальнікам Суперкубка Беларусі, тройчы гэты трафей бралі футбалісты брэсцкага «Дынама», па разе — «Шахцёр» і «Гомель».

Раней сустрэчы за Суперкубак шэсць разоў праходзілі на полі ФК «Мінск», пяць матчаў адбылося ў сталічным футбольным манежы і адзін на полі пінскага стадыёна «Хваля».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.