Вы тут

Захварэць і застацца дома без бальнічнага. У ФПБ патлумачылі нюансы


Як нагадалі ў прэс-службе ФПБ, летась па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ва Указ № 143 «Аб падтрымцы эканомікі» былі ўнесены нормы, якія прадугледжваюць дадатковыя гарантыі работнікам у перыяд пандэміі. У прыватнасці, замацавана палажэнне аб тым, што калі работнік адчуў недамаганне, то наймальнік мае права вызваліць яго ад працы на тэрмін да трох дзён без прадастаўлення лістка непрацаздольнасці.


Фота: pixabay.com

— Падобная норма ёсць у заканадаўстве многіх краін. І як паказвае практыка, яна добра сябе зарэкамендавала. Прычым тут ёсць цікавасць усіх бакоў: і наймальнікаў, і работнікаў, асабліва ў неспрыяльны эпідэміялагічны перыяд, — падкрэсліў старшыня ФПБ Міхаіл Орда.

Ён адзначае, што для людзей гэта магчымасць пры першых прыкметах захворвання застацца дома, каб ацаніць свой стан, і пры гэтым не губляць час і сілы на афармленне бальнічнага. Ну, і вядома, каб не падвяргацца рызыцы захварэць чымсьці яшчэ. 

— Калі ж за тры дні ў чалавека самаадчуванне не паляпшаецца, тады ўжо варта звярнуцца да ўрача за афармленнем лістка непрацаздольнасці. А выгада наймальніка пры такім падыходзе ў першую чаргу ў тым, што зніжаецца рызыка распаўсюджвання захворвання ў калектыве. Часта людзі, нават пры лёгкім недамаганні, прыходзяць на працу, каб не займацца афармленнем афіцыйнага бальнічнага. Ну, і безумоўна, гэтая норма дазваляе знізіць нагрузку на сістэму аховы здароўя, — перакананы прафсаюзны лідар.

Пры гэтым дакументам прадугледжана, што ў арганізацыях і на прадпрыемствах не бюджэтнага сектара можа быць прадугледжана захаванне сярэдняга заробку за перыяд вызвалення ад працы.

— На сённяшні дзень важна, каб гэтая заканадаўчая магчымасць была рэалізаваная на практыцы. Паколькі зразумела, што любому чалавеку важна, застаўшыся дома ў выпадку дрэннага самаадчування, не страціць у грашах. І ўжо зараз шэраг прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі ўсталявалі ў калектыўным дагаворы ці іншым ўнутраным дакуменце парадак прадастаўлення такіх дзён і іх аплаты, — кажа Міхаіл Орда.

Гэта і арганізацыі аграпрамысловага комплексу, і прадпрыемствы прамысловасці, напрыклад, ААТ «МЗКЦ», лясной галіны — Пастаўскі лясгас і іншыя. Прычым у некаторых выпадках гэтая норма заканадаўства нават пашырана. Напрыклад, работнікам ААТ "Брэсцкі ЛВЗ" Белалка можа прадастаўляцца да пяці выходных дзён з кампенсацыяй сярэдняга заробку.

Як падкрэслілі ў ФПБ, сёння прафсаюзы на месцах працуюць над тым, каб максімальна распаўсюдзіць падобныя гарантыі на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў.

Атрымаць падрабязную інфармацыю аб парадку вызвалення ад працы па прычыне дрэннага самаадчування без прадастаўлення бальнічнага лістка можна ў прафсаюзных юрыстаў па тэлефонах: 8 (017) 373-82-94, 373-94-62.

Вольга АЛЯКСАДРАВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.