Вы тут

Узнагароджаны найлепшыя журналісты, якія пішуць аб навуцы


Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук былі ўшанаваны пераможцы конкурсу на найлепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі. У намінацыі «Найлепшая публікацыя » прэмію конкурсу атрымала рэдактар аддзела газеты «Звязда» Надзея НІКАЛАЕВА. 


Дыплом пераможцы конкурсу для СМІ журналісту «Звязды» ўручае старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір ГУСАКОЎ.

— Я хачу падзякаваць усіх прадстаўнікоў прэсы за ўважлівае і зацікаўленае стаўленне да дзейнасці акадэмічных вучоных, — падкрэсліў падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджвання старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір ГУСАКОЎ.

— Для нас вельмі важна папулярызаваць беларускую навуку. І калі вучоны бачыць, што яго праца становіцца здабыткам шырокага кола вашых чытачоў, гэта надае яму упэўненасці і дае дадатковы стымул у яго рабоце. Спадзяюся, што і для вас цікава і карысна пісаць пра Акадэмію навук. А мы заўсёды адкрыты для журналістаў. 

Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях: «Найлепшая публікацыя», «Найлепшае прадстаўленне дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сетцы Інтэрнэт», «Найлепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні» і «Найлепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні». 

Падводзячы вынікі святкавання 100-годдзя беларускай акадэмічнай навукі і вынікі навуковай дзейнасці за 2021 год, Уладзімір Гусакоў уручыў таксама ўзнагароды вучоным: нагрудныя знакі адзнакі імя Усевалада Ігнатоўскага, памятныя знакі «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры», ганаровыя граматы НАН Беларусі, дыпломы лаўрэатаў прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дыпломы лаўрэатаў конкурсу для маладых навукоўцаў імя акадэмікаў Купрэвіча, Алфёрава і Ігнатоўскага і дыпломы пераможцаў конкурсу «100 маладых талентаў НАН Беларусі». 

— Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з навуковай грамадскасцю, якая адбылася 25 студзеня, нацэльваў нас на прарыўныя рэзультаты. Адна са стратэгічных задач для навукі — гэта павышэнне эфектыўнасці навуковага пошуку і выхад эканомікі на ўзровень устойлівага інавацыйнага развіцця. Таму звяртаюся да кіраўнікоў акадэмічных інстытутаў, якія сёння тут прысутнічаюць: стаўце такія задачы перад сваімі калектывамі. А мы гатовы вас і падтрымліваць, і заахвочваць, і узнагароджваць, — дадаў Уладзімір Гусакоў. 

Ул.інфармацыя

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.