Вы тут

На беларуска-расійскім вучэнні адпрацавалі задачы па знішчэнні бандфарміраванняў


Незаконнае ўзброенае фарміраванне з дапамогай сродкаў узмацнення было блакіравана на палігоне «Брэсцкі» механізаваным батальёнам Узброеных Сіл Расіі. Разам з беларускімі дэсантнікамі, якія падключыліся да аперацыі, бандфарміраванне ўдалося знішчыць. Канешне, праціўнік у нашых войскаў быў умоўны. А калі нават і рэальны, можна не сумнявацца: ваеннаслужачыя Саюзнай дзяржавы з такім жа прафесіяналізмам, які паказалі сёння, ліквідавалі б яго.


Акрамя таго, пад Брэстам падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый нашай краіны разам з Паветрана-дэсантнымі войскамі і мотастралковымі падраздзяленнямі расійскай арміі адпрацавалі пытанні ўзяцця пад ахову ваенных аб'ектаў, тылавых калон, а таксама ўскрыцця схронаў незаконных узброеных фарміраванняў.

Шэраг вучэбна-баявых задач былі адпрацаваныя і ў іншых месцах. На палігоне «Гожскі» механізаваныя падраздзяленні беларускай арміі вялі абарончы бой. Раёны абароны вайсковых часцей, а таксама пункты кіравання і агнявыя пазіцыі ад удараў сродкаў паветранага нападзення праціўніка прыкрывалі падраздзяленні супрацьпаветранай абароны. На ўчастку мясцовасці «Лунінец» у атаку з ворагам уступілі зенітныя ракетныя падраздзяленні расійскай арміі. Штурмавая авіяцыя Паветрана-касмічных сіл нашага стратэгічнага саюзніка перахапіла паветраныя сілы праціўніка.

Ракетныя падраздзяленні нашай краіны неслі баявое дзяжурства на ўчастку мясцовасці «Палескі». На ўчастку мясцовасці «Гомель» прадстаўнікі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі правялі розыгрыш разведвальна-пошукавых дзеянняў, у ходзе якога блакіравалі і знішчылі дыверсійна-разведвальныя групы ўмоўнага ворага. Пад Баранавічамі падраздзяленні марской пяхоты расійскай арміі з баявой стральбой адбілі ўдары сродкаў паветранага нападзення праціўніка. Механізаваныя брыгады нашай арміі правялі вучэбны абарончы бой. Адбіццё ўдараў сродкаў паветранага нападзення ўмоўнага праціўніка, а таксама захаванне жывучасці, вываду і заняцця абарончых рубяжоў, пераправы воднай перашкоды мотастралковыя злучэнні Узброеных Сіл Расіі ажыццявілі на ўчастку «Рэчыца».

Вераніка КАНЮТА

Фота «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.