Вы тут

Ігар Сергеенка: Усё ідзе ў штатным рэжыме


У Беларусі людзі праяўляюць даволі вялікую цікавасць да рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка на сустрэчы з гаспадарчым актывам Пінскага раёна, паведамляе БелТА.


«Застаўся тыдзень да пачатку датэрміновага галасавання. Праводзіцца актыўная работа ва ўсіх кутках нашай краіны, жывое абмеркаванне ў калектывах. Бачым даволі высокую цікавасць насельніцтва да рэферэндуму. Упэўнены, што ён пройдзе ў канструктыўным рэчышчы і людзі яго падтрымаюць. Пра гэта гавораць і сацыялагічныя даследаванні, — сказаў Ігар Сергеенка. — Створаныя камісіі рознага ўзроўню, усе пытанні адпрацаваныя. Усё ідзе ў штатным рэжыме».

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў: падрыхтоўчая работа да рэферэндуму практычна завершана. «Абстаноўка ў краіне спакойная, стабільная, абсалютна кіруемая. Прымаюцца меры для забеспячэння бяспекі выбарчых камісій. Усе нашы людзі будуць адназначна абаронены, — падкрэсліў ён. — Бачым, што палітэмігранцкія цэнтры за мяжой у асобе збеглых спрабуюць уплываць на абстаноўку. Разглядаюць перыяд падрыхтоўкі як апошні шанц яе дэстабілізаваць, узмацніць палітызацыю грамадства, радыкалізаваць настроі. Нельга выключаць рознага кшталту правакацыі на выбарчых участках».

Ігар Сергеенка звярнуў увагу на тое, што пры абмеркаванні змяненняў у Канстытуцыю людзей у першую чаргу цікавяць мясцовыя пытанні, якія ім бліжэйшыя. «Канстытуцыя — гэта дакумент на дзесяцігоддзі. З яе будуць вынікаць іншыя законы, якія будуць накіраваныя на вырашэнне задач па канкрэтных напрамках», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергеенка падзяліўся, што Канстытуцыйная камісія прарабіла вялікую працу па падрыхтоўцы змяненняў і дапаўненняў у праект Асноўнага закона. «Дастаткова складаная і карпатлівая работа: спрэчкі, даказванне той ці іншай пазіцыі, — гэта адымала значную частку часу, душэўных сіл і здароўя. Змяненні ў Канстытуцыю абгрунтаваныя тым, што за гэты час памяняўся свет, геапалітычная сітуацыя. Дынамічна развіваюцца ўсе сферы нашага грамадства. Захоўваецца запыт на захаванне нацыянальнага суверэнітэту, ён дастаткова высокі сёння».

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.