Вы тут

Іван Кубракоў: Рэферэндум — падзея, якая вызначае будучыню краіны


Перад тым як атрымаць бюлетэнь, Іван Кубракоў пацікавіўся ў прадстаўнікоў выбарчай камісіі абстаноўкай і створанымі для работы ўмовамі. Заўваг у членаў камісіі не было. Прагаласаваўшы, генерал-лейтэнант міліцыі адзначыў высокі ўзровень арганізацыі кампаніі па рэферэндуму і добразычлівую атмасферу на ўчастках. 


— Рэферэндум — падзея, якая вызначае будучыню краіны на дзесяцігоддзі наперад, — падкрэсліў міністр унутраных спраў. — Дапаўненні, якія прапаноўваюцца, датычацца абсалютна ўсіх сфер жыццядзейнасці. Таму аддаць свой голас, гэтым самым адкрыўшы магчымасці для далейшага развіцця краіны, — важна кожнаму грамадзяніну. 

Іван Кубракоў акцэнтаваў увагу, што ўчасткі і тэрыторыя, якая да іх прылягае, знаходзяцца пад кругласутачнай аховай міліцыянераў. Для забеспячэння парадку задзейнічана 11 тысяч супрацоўнікаў, сфарміраваны рэзерв. Па словах міністра, парушэнне грамадскага парадку падчас датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень галасавання, будзе спыняцца.

Вераніка КАНЮТА

Фота МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.