Вы тут

Кітайская ракета вывела ў космас 22 спадарожнікі


У Кітаі з дапамогай ракеты-носьбіта «Чанчжэн-8» (Long March-8) запусцілі 22 спадарожнікі. Такім чынам быў пабіты айчынны рэкорд па колькасці касмічных апаратаў, запушчаных з дапамогай адной ракеты-носьбіта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Чанчжэн-8» стартавала з касмадрома Вэньчан у паўднёвай правінцыі Хайнань і ўсе спадарожнікі былі выведзены на зададзеныя арбіты. Яны будуць выкарыстоўвацца ў асноўным для прадастаўлення камерцыйных паслуг у такіх сферах, як дыстанцыйнае зандзіраванне, маніторынг марскога асяроддзя, прадухіленне лясных пажараў і змяншэнне наступстваў стыхійных бедстваў.

Паведамляецца, што гэта 409-ы па ліку запуск ракет-носьбітаў серыі «Чанчжэн».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.