Вы тут

У Кітай з-за мяжы вярнулі 1273 збеглых


Летась падчас аперацыі «Нябесная сетка-2021» па вышуку асоб, якія хаваюцца за мяжой і падазраюцца ва ўчыненні службовых злачынстваў, у Кітай былі вернуты 1273 уцекачы, у тым ліку 22 чалавекі з «Чырвонага цыркуляра» Інтэрпола. Такая інфармацыя прыведзена ў рабочым дакладзе, апублікаваным Цэнтральнай камісіяй КПК па праверцы дысцыпліны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн«.


Таксама падчас гэтай аперацыі было канфіскавана і вернута ў казну краіны 167,4мільярда юаняў (каля 26,4 мільярда долараў), незаконна прысвоеных названымі асобамі, адзначаецца ў дакладзе.

У 2021 годзе органамі па праверцы дысцыпліны і нагляднымі органамі краіны было разгледжана больш за 125 тысяч спраў, якія датычыліся праблем карупцыі і стылю работы ў сферы жыццезабеспячэння насельніцтва, пры гэтым партыйныя дысцыплінарныя або адміністрацыйныя спагнанні атрмалі 115 тысяч чалавек.

Усяго было разгледжана 9931 справа аб «ахоўных парасонах», якія хаваюць злачынныя сілы, з прыцягненнем да адказнасці 9569 чалавек, пры гэтым у органы пракуратуры былі перададзены справы 1037 чалавек.

Як вядома, аперацыя пад кодавай назвай «Нябесная сетка-2021» была запушчана 24 лютага мінулага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.