Вы тут

Сочым, каб цэны былі адэкватныя


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзважана падыходзіць да рэгулявання цэн з улікам рызык і хутка рэагуе на сітуацыю. Аб гэтым заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей БАГДАНАЎ, перадае БелТА.


«У нас узважаны падыход да фарміравання цэнавай палітыкі. Улічваем усе рызыкі і хутка рэагуем на сітуацыю. Арыентуемся на тое, каб цана на паліцы магазіна была адэкватнай і справядлівай, каб пакупнік мог купіць тавар, а вытворца і прадавец маглі зарабіць», — сказаў Аляксей Багданаў.

Ён адзначыў, што цяпер у Беларусі дзейнічаюць розныя формы цэнавага рэгулявання. Так, пастанова ўрада ад 23 лютага 2021 года нумар 100 прадугледжвае жорсткія меры рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. З 15 снежня 2021 года жорсткае рэгуляванне цэн распаўсюджваецца на 29 пазіцый сацыяльна значных тавараў (сярод іх мука, ячныя крупы, хлеб, ялавічына, свініна, курыца, малако, кефір, смятана, тварог, некаторыя садавіна і гародніна, цукар і інш.), а таксама 50 пазіцый лекавых сродкаў.

Акрамя таго, урад абмежаваў гранічныя максімальныя ўзроўні адпускных і рознічных цэн са студзеня па май 2022 года на асобныя віды айчыннай прадукцыі. Дзеянне пастановы распаўсюджваецца на свежую бульбу, белакачанную капусту, сталовыя буракі і моркву, рэпчатую цыбулю, яблыкі.

«Таксама захоўваецца сацыяльная накіраванасць: дзейнічаюць 10-працэнтныя скідкі для ўразлівых слаёў насельніцтва. Гандлёвыя арганізацыі пайшлі насустрач МАРГ і не збіраюцца адмаўляцца ад дамоўленасцей», — падкрэсліў міністр. Зніжка даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем’ям і малазабяспечаным слаям насельніцтва. У ліку тавараў, на якія яна распаўсюджваецца, — хлеб, мука, аўсяныя шматкі, ячныя крупы, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, курыца, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, агародніна і іншыя тавары. Да пагаднення далучыліся 17 гандлёвых сетак

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.