Вы тут

Подыум для гарадскога пасёлка


Праект, дарэчы першы ў рэгіёнах Беларусі, мае культурна-асветніцкі напрамак: яго рэалізацыя дасць магчымасць децям і моладзі займацца сучаснымі накірункамі мадэлінга, цырульнага мастацтва, візажа, фотапазіравання, этыкета і сцэнічнага майстэрства.


Ідэя праекта з’явілася ў ходзе сустрэчы раённых уладаў з дырэктарам Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэнай Ярэміч. Па словах намесніка старшыні Воранаўскага райвыканкама Андрэя Карповіча, спантанная прапанова літаральна за тры месяцы ўвасобілася ў жыццё. Значную дапамогу ў рэалізацыі аказалі мясцовыя ўлады і спонсары. «Школа прыгажосці ўнясе новы каларыт у жыццё раёна. Дзеці змогуць па-новаму праявіць сябе, з’явіцца магчымасць дапаўняльнай адукацыі для моладзі», — упэўнены Андрэй Карповіч.

Філіял будзе дзейнічаць на базе Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Як расказала адміністратар тэрытарыяльнага аддзялення Школы прыгажосці Наталля Вашкевіч, сваё жаданне вучыцца ў школе выказалі 50 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 16 год — дзяўчынкі і хлопчыкі. Будзе сфарміравана некалькі ўзроставых груп. Прычым, дзеці набраныя не толькі з Воранаўскага раёна, але і з Ліды. Таму школу ўжо зараз можна лічыць рэгіянальнай. 

Для далейшай работы вызначаны штат выкладчыкаў з шасці чалавек (прафесійныя харэографы, дыпламаваныя спецыялісты, нават арт-псіхолаг). Усе яны прайшлі стажыроўку ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Мінску.

Абсталяванне таксама адпаведнае: акустычныя музычныя сістэмы, мультымедыйный праектар, спецыяльныя люстэркі, сталы для візажыстаў. Асаблівы гонар філіяла — прафесійны мадэльны подыум. У школе будуць праходзіць не толькі тэарэтычныя, але і практычныя заняткі. Рэгіён невыпадкова абраны ў якасці такога «пробнага шара». З тэхнічнай кропкі гледжання тут створаны ўсе ўмовы для далейшага развіцця прыгожага мадэльнага кірунку.

— Мы скіраваны на тое, каб спрабаваць нешта новае, — зазначыла Наталля Вашкевіч. — Гэтага хочуць і дзеці, і выкладчыкі. Пачынаем, можна сказаць, з нуля. Аднак марым пра тое, каб нашы дзеці мелі высокія вынікі не толькі на мясцовых паказах, але і на сталічным подыуме.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.