Вы тут

Як прайшло каляднае моднае шоу ў Нацыянальнай школе прыгажосці


У Нацыянальнай школе прыгажосці 19 студзеня прайшоў вялікі модны паказ Christmas Fashion Show.


Гэтае яркае мерапрыемства аб’яднала ў сабе моду, музыку і прыгажосць. Усяго ў ім прынялі ўдзел больш за 200 мадэляў ва ўзросце ад 4 да 65 гадоў.

— Гэта наша пятае, юбілейнае шоу. І яно адметнае тым, што да нас далучыліся госці з Расіі, — адзначыла дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч. — Ідэя простая: трэба падоўжыць навагоднія і калядныя святы, стварыць добры настрой. У будучыні мы плануем толькі набіраць абароты, запрашаць новых удзельнікаў, выходзіць на іншыя пляцоўкі. А сёння ўсе могуць атрымаць асалоду ад цудоўнага шоу з цікавымі, разнастайнымі пастаноўкамі. Тут і элементы тэатра, і вакальныя выступленні, і, вядома, паказы моды.

На подыўме можна было ўбачыць творчасць беларускіх дызайнераў. Пры чым абсалютна рознай тэматыкі: ад святочных фэшн-вобразаў да гістарычных касцюмаў.

Лізавета ГОЛАД

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.