Вы тут

Беларусь пры дапамозе Расіі ўжо да канца года разлічвае атрымаць уласную ракету тыпу «Іскандэр»


Беларусь пры дапамозе Расіі ўжо да канца года разлічвае атрымаць уласную ракету тыпу «Іскандэр». Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным, паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі захавалі і развіваюць прамысловую базу, вырабляючы многія віды прадукцыі, у тым ліку ў сферы ваенна-прамысловага комплексу.

«З Пуціным абмяркоўвалі праблему ракетабудавання. Дапамогуць нам давесці да розуму новыя ракеты, якія мы ствараем. Мы значна рушылі наперад, але з расіянамі мы хутчэй створым нармальную ракету — кампетэнцый у іх больш. Мы самі яе зробім, але для гэтага спатрэбіцца больш за год. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то да канца года атрымаем ужо ракету тыпу „Іскандэр“. Вельмі добрая зброя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.