Вы тут

Шпінат: умацоўвае косці і зрок, прыпыняе мутацыі клетак


Немагчыма абыйсці ўвагай гэту папулярную гародніну вясной, калі асабліва хочацца зеляніны. Так, менавіта гародніну, хоць некаторыя памылкова адносяць шпінат да салаты. Аднак дыетолагі папярэджваюць: падыходзіць гэты суперпрадукт не ўсім. Расказваем, каму ён прынясе карысць, а каму супрацьпаказаны.


Фота: pexels.com.

Заслужаную вядомасць шпінат набыў дзякуючы свайму складу. У ім шмат бялку і сапраўдная прыродная кладоўка вітамінаў і мікраэлементаў. Шпінат багаты магніем, каліем, цынкам, марганцам, жалезам, ёдам, змяшчае фоліевую кіслату, вітаміны А, С, К, Р, РР, Д2, групы В і яшчэ шмат розных рэчываў.

Абараняе ад свабодных радыкалаў

Мабыць, галоўная з карысных уласцівасцяў шпінату – гэта здольнасць абараняць наш арганізм ад свабодных радыкалаў, тым самым тармозячы пашкоджанне клетак і іх мутацыі, якія ў выніку прыводзяць да ракавай пухліны. Гэтай уласцівасцю шпінат абавязаны вялікай колькасці антыаксідантаў і флаваноідаў, сцвярджаюць нутрыцыёлагі.

Ачышчае арганізм

Шпінат змяшчае хларафіл – гэта прыроднае рэчыва чысціць кроў ад таксінаў, паляпшае мікрацыркуляцыю, дапамагае ачышчальнай функцыі печані. І, нарэшце, прадукт багаты на клятчатку, якая паскарае метабалізм і з’яўляецца своеасаблівым венікам для кішачніка, не дазваляючы запасіцца там канцэрагенам і таксінам.

Іншыя карысныя ўласцівасці расліны:

  • антыаксіданты і караціноіды, якія ёсць у шпінаце, умацоўваюць зрок, абараняюць сятчатку вачэй ад узроставых змен;
  • шпінат нармалізуе ўзровень гемаглабіну і прадухіляе анемію, бо ў ім шмат жалеза;
  • не падлягае сумневу карысць шпінату ва ўмацаванні касцей, прафілактыцы астэапарозу – за гэтую функцыю адказвае вітамін К; 
  • дзякуючы харчовым валокнам, шпінат спрыяе зніжэнню «дрэннага» халестэрыну – пры рэгулярным ужыванні гародніны нармалізуецца крывяны ціск, прыпыняецца працэс патаўшчэння сценак артэрый, што забяспечвае прафілактыку інфаркту, інсульту;
  • шпінат дапаможа пазбавіцца ад непрыемных сімптомаў дэфіцыту магнію – бяссонніцы, курчаў у нагах, сэрцабіцця;
  • вітаміны С, А мацуюць і абараняюць ад вірусаў і бактэрый слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў, страўнікава-кішачнага тракту, таму шпінат карысна есці людзям з нізкім імунітэтам і тым, хто аднаўляецца пасля хваробы;
  •  цынк спрыяе ўмацаванню валасоў і пазногцяў, паляпшэнню скуры.

Жанчынам шпінат дапаможа нармалізаваць гарманальны фон, паменшыць з’явы таксікозу пры цяжарнасці; мужчынам – умацаваць цягліцы.

Каму шпінат можа нашкодзіць?

Ці ёсць у такога выдатнага прадукту шкодныя ўласцівасці? Выяўляецца, ёсць.

Дыетолагі засяроджваюць увагу: у шпінаце шмат шчаўевай кіслаты – таму пры рэўматычных захворваннях ужываць яго не варта. Гастрыт, язва страўніка, захворванні нырак і мочавыводзячых шляхоў, а таксама схільнасць да ўтварэння камянёў у нырках таксама з’яўляюцца супрацьпаказаннямі.

Дзецям і немаўлятам шпінат даваць не рэкамендуецца. А паколькі шпінат багаты ёдам, пры пэўных праблемах са шчытападобнай залозай празмерна спажываць яго таксама не варта. Як і тым, хто прымае лякарствы, якія разрэджваюць кроў.

У якім выглядзе ўжываць?

Шпінат можна есці ў свежым, а таксама ў прыгатаваным выглядзе – тушыць, адварваць, кансерваваць. Яго дадаюць у супы і салаты.

Агата СЛАВІНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без панікі! Што рабіць калі вы заблукалі ў лесе? Парады МНС

Без панікі! Што рабіць калі вы заблукалі ў лесе? Парады МНС

Пажылым людзям лепш хадзіць у ягады і грыбы з дарослымі дзецьмі.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.