Вы тут

СААЗ пацвердзіла каля 80 выпадкаў воспы малпаў


 Каля 80 выпадкаў заражэння воспай малпаў былі пацверджаны, яшчэ па 50 спецыялісты праводзяць расследаванне?паведамляе ТАСС са спасылкай наTwitter Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя.


«СААЗ і яе партнёры працуюць над тым, каб зразумець ступень распаўсюджвання і прычыны выбліскаў воспы малпаў», — адзначылі ў арганізацыі. «Нядаўнія ўспышкі, паведамленні пра якія паступілі з 11 краін, з’яўляюцца нетыповымі, паколькі яны адбыліся ў дзяржавах, якія не з’яўляюцца эндэмічнымі, — гаворыцца ў паведамленні. — Зафіксавана каля 80 пацверджаных выпадкаў, і 50 чакаюць завяршэння расследавання».

У арганізацыі растлумачылі, што воспа малпаў распаўсюджваецца «пры цесным кантакце». Таму «большай рызыцы заражэння падвяргаюцца людзі, цесна кантактуюць з інфіцыраванымі». Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб «працаўніках аховы здароўя, членаў сям’і і сэксуальных партнёраў». СААЗ назвала непрымальнай «стыгматызацыю груп людзей з-за захворвання», паколькі з прычыны гэтага хворыя могуць пазбягаць звяртацца да лекараў.

Воспа малпаў — рэдкае віруснае захворванне, у асноўным перадаецца чалавеку ад дзікіх жывёл (грызуны, прыматы). Сімптомы захворвання ўключаюць ліхаманку, галаўны боль, болі ў спіне, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дрыжыкі і стомленасць. Таксама могуць з’яўляцца скурныя высыпанні на твары і іншых частках цела. Па дадзеных СААЗ, звычайна каэфіцыент лятальнасці пры ўспышках воспы малпаў складае ад 1 да 10%, пры гэтым большасць выпадкаў смерці прыпадае на долю больш маладых узроставых груп. Ад воспы малпаў няма спецыфічнага лячэння або вакцыны, аднак папярэдняя вакцынацыя супраць натуральнай воспы забяспечвае таксама высокаэфектыўную прафілактыку гэтага захворвання.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.