Вы тут

Юбілейная «Залатая пчолка»


Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» пройдзе ў Клімавічах 26-29 мая ў дваццаты раз і абяцае стаць адным з маштабных за перыяд свайго існавання. Пра гэта паведамілі падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай арганізацыі правядзення гэтага фестывалю. У райцэнтр прыязджае больш за 500 удзельнікаў фэсту, з якіх каля 400 — канкурсанты. З іх больш за 100 чалавек — прадстаўнікі іншых краін. У фестывалі ўдзельнічаюць юныя таленты з Беларусі, Расіі, Арменіі, Кыргызстана, Казахстана, Узбекістана.


— Гэты фестываль асаблівы, праводзіцца для падтрымання таленавітай моладзі, — адзначыў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок. — Аб яго запатрабаванасці сведчыць тое, што ён з раённага за хуткі час вырас да міжнароднага. За перыяд яго існавання ў ім прыняла ўдзел творчая моладзь 26 краін. Юныя таленты дэманструюць свае здольнасці практычна ва ўсіх відах мастацтва, пачынаючы ад спеваў, заканчваючы малюнкам.

Канкурсантаў ацэньвае некалькі высокапрафесійных журы, асобнае па кожным з кірункаў. Старшынямі з’яўляюцца вядомыя беларускія дзеячы мастацтва Алег Елісеенкаў, Святлана Стацэнка, Валянціна Гладкая, Глеб Отчык. Менавіта «Залатая пчолка» стала стартавай пляцоўкай для будучых беларускіх зорак Ксеніі Сітнік, Аліны Пехцеравай, Андрэя Кунца.

Дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў паабяцаў, што юбілейная праграма будзе насычана прыемнымі сюрпрызамі. На фестываль прыедуць салісты і пераможцы яго конкурсаў мінулых гадоў. На тэрыторыі гарадскога парку разгорне свае інтэрактыўныя пляцоўкі так званы «горад дзяцінства», дзе можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах, пакатацца на атракцыёнах, паспрабаваць самае смачнае марозіва. Пакуль канкурсанты будуць спаборнічаць у сваіх канцэртных жанрах і намінацыях, для юных мастакоў адбудзецца пленэр для юных мастакоў пад кіраўніцтвам старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеба Отчыка.

Намеснік старшыні Клімавіцкага райвыканкама Наталля Глушакова запэўніла, што фестываль — вялікая падзея для Клімавіч. І была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, каб ён адбыўся ва ўсёй сваёй паўнаце.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.