Вы тут

Сувенір, як будзе аберагаць і дарыць эмоцыі


Падарожжы знаёмяць не толькі з новымі мясцінамі, але і з цікавымі таленавітымі людзьмі. А іх, як вядома, у Беларусі надзвычай шмат. Адным з пунктаў выязнога семінара па Гродненскай вобласці, арганізаванага Нацыянальным агенцтвам па турызме, стаў Цэнтр культуры і народнай творчасці ў горадзе Свіслач. У невялікім пакойчыку змешчана вялікая канцэтрацыя народных рамёстваў і чалавечага таленту. На тэрыторыі Свіслацкага раёна жывуць больш за 60 майстроў народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пачэснае месца экспазіцыі цэнтра культуры і народнай творчасці займаюць ручныя паясы ў тэхніцы на ніту. Стварае іх Жанна Сыраежка. Ніткі мільгацяць у яе руках як зачараваныя, а новы паясок утвараецца літаральна на вачах. Для тых,тэлефон трымае ў руках у разы часцей чым ніткі — гэта сапраўдны цуд. 


Для пляцення на ніту Жанна Сыраежка выкарыстоўвае аўтарскія прамавугольныя станкі з адутулінай усярэдзіне. Яна кажа, што такая тэхналогія работы мае шмат агульнага з ткацтвам на кроснах. Але дзеля справядлівасці, каму з гарадскіх дзяўчат ад гэтага стала больш зразумела. Адна нітка апускаецца ўніз, другая — падымаецца ўверх, а трэба ж не забыць, што за чым ідзе, якую нітку куды перакідваць і як іх правільна перабіраць. Карацей, работа ювелірная. І за адзін майстра-клас, хоць і вельмі цікавы і змястоўны, спазнаць яе немагчыма. Ну, ці гэта пытанне здольнасцяў. 

«Раней кожны свіслачанін меў у сваім гардэробе такі пояс, а то і некалькі. Ён меў не толькі практычнае значэнне. Людзі верылі, што ён абараняе ад нячыстай сілы, такія паясы выкарыстоўвалі ў многіх абрадах. Сёння людзі набываюць такія паясы як сувеніры, гэта незвычайная закладка ў кнігу, моладзь носіць як фенечкі. А некаторыя бяруць іх і як абярэгі. Тыповыя колеры для свіслацкіх паясаў — чырвоны, белы і зялёны. Ёсць у нас і свой адметны ўзор — пляценне радочкамі», — расказвае Ганна Сыраежка. Дарэчы, паясамі яна займаецца каля 15 гадоў. І, як прызнаецца, няма лепшага адпачынку. Не рамяство, а медытацыя. Дарэчы, на адных паясах жанчына не спыняецца. У экспазіцыі Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчачсці прадстаўлена калекцыя мяккіх цацак, звязаных яе рукамі. Маленькія наведвальнікі цэнтра міма іх прайсці немагчыма. «Мне здаецца, што я ўжо цэлы магазін ляляк навязала», — жартуе майстрыца. 

Ручнае ткацтва — цэлае мастацтва. І захапляцца ім куды прасцей, чым займацца самому. Але ўсё магчыма і прыклад Жанны Сыраежка — таму прыклад. 

Валерыя СЦЯЦКО
Фота Лізаветы Голад

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.