Вы тут

Кунцэвіч: час выстаўляе новыя патрабаванні да ўзроўню, якасці працы тэлевізійшчыкаў


Беларускае тэлебачанне зрабіла значны крок наперад. Пра гэта заявіў сёння журналістам першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч на ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння вынікаў і ўзнагароджання лаўрэатаў XIV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня», перадае БелТА. 


«З 2017-га прайшло шмат часу. Як адзначаюць многія медыяэксперты, беларускае тэлебачанне зрабіла значны крок наперад. Зразумела, што да гэтага нашых калегаў з тэлеканалаў падштурхнула хутка зменлівае жыццё і тыя бурныя падзеі, якія адбываюцца як у нас у краіне, так і за яе межамі. Час выстаўляе новыя патрабаванні да ўзроўню, якасці працы тэлевізіёншчыкаў. Я шчыра рады, што нашы дзяржаўныя тэлеканалы адпавядаюць сённяшнім выклікам часу», — сказаў Андрэй Кунцэвіч. 

На яго думку, час паказаў, што сёння ў цане пазіцыя — журналіста, грамадзяніна, патрыёта. «Адштурхваючыся ад гэтага разумення, ролі журналіста ў нашым жыцці, можна далей будаваць нейкія вытворчыя алгарытмы, распрацоўваць канцэпцыі новых праектаў і рухаць нашу краіну наперад», — адзначыў першы намеснік міністра. 

«Асабліва прыемна, што сярод сённяшніх лаўрэатаў шмат прадстаўнікоў рэгіянальных тэлеканалаў. Пры абмеркаванні з членамі журы мы адзначалі для сябе, што больш за палову работ прадстаўлена менавіта рэгіянальнымі тэлекампаніямі. Узровень прадстаўленых работ сведчыць, што якасць журналістыкі ў нас вырасла не толькі на ўзроўні рэспублікі, але і ў тым ліку на перыферыі», — дадаў Андрэй Кунцэвіч.

Міністэрства інфармацыі 6 мая абвясціла старт прыёму заявак на ХIV нацыянальны тэлевізійны конкурс «Тэлевяршыня». Яны прымаліся да 17 мая. Усяго на конкурс паступіла 224 заяўкі, з рэгіянальных СМІ — 107.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.