Вы тут

Анатоль Ісачанка правёў прыём грамадзян


Будаўнічыя недахопы, тайная вытворчасць і нават рацпрапанова сталі прадметам для размовы падчас прыёму грамадзян у Магілёўскім аблвыканкаме.


З надзённымі пытаннямі да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі звярнуліся жыхары з Магілёва, а таксама Магілёўскага, Шклоўскага і Клімавіцкага раёнаў. 

Чатыры шматдзетныя сям’і — забудоўшчыкі аднаго з магілёўскіх шматпавярховікаў паскардзіліся на шматлікія будаўнічыя парушэнні. Яны паведамілі, што будаўнікі на іх заўвагі не рэагуюць, спяшаюцца хутчэй здаць дом у эксплуатацыю. Губернатар запэўніў грамадзян, што акт прыёмкі не будзе падпісаны да таго часу, пакуль усе іх заўвагі не будуць разгледжаныя. І загадаў ліквідаваць будаўнікам недаробкі да канца тыдню. Інакш да кіраўніка будаўнічай арганізацыі будуць прынятыя жорсткія меры.

А вось сітуацыю, у якую трапілі жыхары вёскі Гарадшчына Магілёўскага раёна, інакш як загадкавай і не назавеш. Яны лічаць, што іх сусед адкрыў вытворчасць па вырабу мэблі, бо «нельга дыхаць ад фарбы і іншых хімічных пахаў». Уладальнік маёмасці між тым сцвярджае, што робіць мэблю выключна для сябе. Кіраўніцтва раёна таксама пацвердзіла, што ніякай вытворчасці па згаданым адрасе не зарэгістрыравана. Анатоль Ісачанка даручыў дасканала вывучаць пытанне і разабрацца ў чым справа. 

Жыхар Шклоўскага раёна наогул звярнуўся з рацпрапановай па стварэнні аграхолдынга «Круглянскі». І зрабіць яго ён раіць на плошчах круглянскіх прадпрыемстваў «Агратэхзаб» і ПМК-266.

Усе гэтыя і іншыя пытанні прыняты да разгляду, па кожнаму з іх будзе прынятае канструктыўнае рашэнне, а заяўнікі будуць праінфармаваныя ў акрэслены заканадаўствам тэрмін. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.