Вы тут

Каляндар стрыжак на чэрвень


2 чэрвеня, чацвер. Локаны лепш не стрыгчы, валасы могуць стаць ломкія, чакаюцца перапады настрою і дрэннае самаадчуванне.


Фота: pixabay.com

3 чэрвеня, пятніца. Стрыжка ў гэты дзень зробіць валасы гусцейшымі і ўмацуе іх.


4 чэрвеня, субота. Выдатны перыяд для любых маніпуляцый з валасамі, смела ідзіце ў салон.


5 чэрвеня, нядзеля. Вельмі спрыяльны пэрыяд. Стрыжка істотна палепшыць знешні выгляд, надаўшы валасам пышнасці і шаўкавістасці. Валасы стануць больш паслухмяныя.


6 чэрвеня, панядзелак. Адназначна добры час для навядзення прыгажосці і парадку на галаве.


7 чэрвеня, аўторак. Добры дзень для стрыжкі і афарбоўкі валасоў.


8 чэрвеня, серада. Небяспечны перыяд для стрыжкі валасоў, валасы могуць выпадаць і стаць ломкія.


9 чэрвеня, чацвер. Добры дзень для наведвання вашага майстра. Смела можаце эксперыментаваць не толькі з даўжынёй, але і з афарбоўваннем валасоў.


10 чэрвеня, пятніца. Стрыжка валасоў узмоцніць вашу рэспектабельнасць. Вельмі кароткую прычоску рабіць не трэба, гэта можа выклікаць праблемы ў матэрыяльнай сферы.


11 чэрвеня, субота. Прычоска можа быць удалай, але валасы стануць больш непаслухмяныя, іх будзе вельмі складана ўкласці, нават спецыяльныя сродкі не дадуць чаканага выніку, форма прычоскі можа ўвесь час парушацца.


12 чэрвеня, нядзеля. Нейтральны час для стрыжкі.


13 чэрвеня, панядзелак. Добры дзень для наведвання цырульні, стрыжка ў такія дні робіць валасы прыгожымі, пышнымі і шаўкавістымі.


14 чэрвеня, аўторак. Месяц спрыяе новай прычосцы, і стрыжка прынясе поспех, «адрэжацца» негатыў з мінулага, адкрыюцца новыя магчымасці.


15 чэрвеня, серада. Стрыжка выйдзе акуратнай, са старанна прапрацаванымі дэталямі і выразнымі лініямі. Майстар правільна падбярэ саставы для афарбоўвання, завіўкі або лячэння валасоў, улічваючы асаблівасць вашай шавялюры.


16 чэрвеня, чацвер. Выдатны дзень для стыльнай стрыжкі, афарбоўвання валасоў як у натуральны колер, так і ў яркія кантрасныя адценні.


17 чэрвеня, пятніца. Дзень нейтральны для паходу ў салон прыгажосці, стрыжкі і афарбоўвання валасоў.


18 чэрвеня, субота. Гэты час ідэальна падыходзіць для змены прычоскі. Можна смела эксперыментаваць, афарбоўваць валасы ў яркія адценні. Ствараць як вытанчана рамантычныя шматслаёвыя стрыжкі, так і класічны боб ці карэ.


19 чэрвеня, нядзеля. Стрыжка можа перашкодзіць вам ажыццявіць задуманае, сарве дзелавыя і асабістыя планы.


20 чэрвеня, панядзелак. На месячным календары вельмі неспрыяльны дзень, лепш адмовіцца сёння ад наведвання цырульні.


21 чэрвеня, аўторак. Стрыжка і афарбоўка валасоў непажаданыя, бо могуць адбыцца канфлікты.


22 чэрвеня, серада. Не стрыжыцеся, каб пазбегнуць непрыемнасцяў са здароўем. Стрыжка можа прынесці масу негатыўных перажыванняў.


23 чэрвеня, чацвер. Спрыяльны дзень для таго, каб рабіць складаныя стрыжкі: форма будзе трымацца доўга.


24 чэрвеня, пятніца. Месяц, які змяншаецца, падорыць умацаванне каранёў, Цялец зробіць валасы прыгожымі. Але хутчэй расці яны не стануць.


25 чэрвеня, субота. Сёння цудоўны дзень для любых маніпуляцый з валасамі — смела ідзіце ў салон.


26 чэрвеня, нядзеля. Афарбоўваем валасы у светлыя тоны, ствараем лёгкасць на галаве, каб прыцягнуць энергетычныя зарады. Калі не задаволены сваім настроем, вам абавязкова дапаможа майстар.


27 чэрвеня, панядзелак. Неспрыяльны дзень. Калі не хочаце мець цяжкасцяў у асабістым жыцці і кар'еры, перанясіце візіт да цырульніка на іншы дзень.


28 чэрвеня, аўторак. Не рэкамендуем сёння рабіць стрыжку. Можна таніраваць валасы, але не варта кардынальна мяняць колер.


29 чэрвеня, серада. Дрэнны дзень для стрыжкі, валасы могуць стаць ломкія, слабыя і сухія.


30 чэрвеня, чацвер. Стрыжка валасоў можа прывесці да дэпрэсій і траўм, зрыву ўнутранай энергетыкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.