Вы тут

Памеры базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы зафіксавалі на два гады


Базавая арэндная велічыня і памер арэнднай платы за карыстанне дзяржаўным рухомай і нерухомай маёмасцю не будзе расці да 1 красавіка 2024 г. Такое рашэнне прынята аператыўна-сітуацыйным штабам пры Саўміне, паведамляе тэлеграм-канал урада.


Гэта дазволіць захаваць ўмовы для стабільнага функцыянавання суб’ектаў гаспадарання

Акрамя таго, у бліжэйшы час будзе распрацавана методыка прадастаўлення дзяржаўнага рухомай і нерухомай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца больш за тры гады, у бязвыплатнае карыстанне тэрмінам на пяць гадоў вытворцам для пашырэння вытворчасці і іншых мэтаў

Гэта дазволіць уцягнуць нявыкарыстаную дзяржаўную маёмасць у гаспадарчы абарот, падтрымаць вытворцаў, падаўшы ім магчымасць выкарыстання грашовых сродкаў на пашырэнне і мадэрнізацыю вытворчасці, а не на  выплату арэнднай платы арэндадаўцу.

Базавая арэндная велічыня з 27 сакавіка 2019 года складае 16,9 рубля.

Нагадаем, што ў Беларусі прыняты комплексны план па падтрымцы эканомікі ў мэтах нівеліравання негатыўных тэндэнцый. Пры Савеце Міністраў створаны аператыўны штаб, які разглядае прапановы па падтрымцы бізнесу. Урад паслядоўна прымае рашэнні, каб кампенсаваць санкцыйны націск або знівеліраваць яго.

30 мая работа аператыўна-сітуацыйнага штаба абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта краіны. «Абмеркавалі больш за сотню прапаноў, якія ў працэсе работы ўрада паступілі і ад дзяржорганаў, прадпрыемстваў, аблвыканкамаў, бізнес-супольнасці. Прэзідэнтам прынята рашэнне: пры патрэбнасці гэтых рашэнняў імплементаваць іх у эканамічнае асяроддзе. Для гэтага ўраду даручана рашэнні прыняць. Пры неабходнасці, калі трэба ўзгадненне з кіраўніком краіны, ён гэта ўзгадненне дасць», — сказаў першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў.

Так, згодна з нядаўнімі рашэннямі штабу, у Беларусі прыпыняць прымяненне павялічаных памераў ставак зямельнага падатку, беларускія банкі змогуць выдзяляць фізічным асобам адтэрміноўку пагашэння крэдытаў.

«Мы чакаем, што дзякуючы прынятым мерам па выніках года наша эканоміка застанецца ўстойлівай. Нашы людзі не павінны адчуць уплыў санкцый. Як органы кіравання, так і бізнес павінны сумесна забяспечыць і захаваць сацыяльныя гарантыі для грамадзян», — паведаміў журналістам аб мерах па падтрымцы бізнесу ва ўмовах санкцый намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.