Вы тут

Вальфовіч: Неабходна процідзейнічаць любым проціпраўным дзеянням


У сучасных умовах неабходна эфектыўна процідзейнічаць любым проціпраўным дзеянням. Аб гэтым гаварылася ў прывітальным слове дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча ўдзельнікам II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Следчая дзейнасць: навука, адукацыя, практыка» ў Мінску, перадае БелТА.


«Трансфармацыя злачынных праяў, перш за ўсё з улікам развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, з’яўленне новых відаў і спосабам учынення кіберзлачынстваў, рост крымінальна каральных дзеянняў экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку кіруемых і фінансуемых з-за мяжы, нарастанне міграцыйнага крызісу абумоўлівае неабходнасць пошуку найбольш аптымальных форм процідзеяння названым і іншым проціпраўным дзеянням», — адзначана ў звароце Аляксандра Вальфовіча.

Ён таксама падкрэсліў, што важнейшы напрамак дзейнасці юрыдычнай супольнасці Беларусі — прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з новымі палажэннямі Канстытуцыі, падтрыманымі абсалютнай большасцю насельніцтва на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года.

Аляксандр Вальфовіч выказаў упэўненасць, што прыцягненне вядучых замежных і айчынных вучоных, кіраўнікоў і найбольш вопытных профільных спецыялістаў дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць прававога забеспячэння дзейнасці дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, будзе садзейнічаць удасканаленню заканадаўства нашай краіны.

Дзяржсакратар Савета бяспекі пажадаў удзельнікам і гасцям канферэнцыі поспехаў у рабоце, цікавых дыскусій і паспяховага вырашэння пастаўленых задач. Ён таксама запрасіў усіх удзельнікаў наведаць міжнародную выстаўку «Нацыянальная Бяспека. Беларусь-2022», якая ўпершыню праходзіць гэтымі днямі ў Мінску.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.