Вы тут

Брастчаніна ўзялі пад варту за перамяшчэнне 5 г марыхуаны праз мяжу


Брастчаніна абвінавачваюць у перамяшчэнні марыхуаны праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза. Такая інфармацыя апублікаваная на афіцыйным сайце Генпракуратуры, паведамляе БелТА.


Выпадак адбыўся 20 чэрвеня ў пункце мытнага афармлення «Казловічы». 30-гадовы брастчанін заязджаў з Польшчы ў Беларусь. У асабістым багажы мужчыны мытнікі знайшлі каля 5 г марыхуаны. Паводле яго слоў, купіў наркотык у адной з краін Еўрапейскага Саюза для асабістага спажывання.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС небяспечнага наркотыку) КК. Брэсцкі транспартны пракурор санкцыянаваў для мужчыны заключэнне пад варту.

З пачатку года гэта трэцяя крымінальная справа, узбуджаная пасля выяўлення Брэсцкай мытняй фактаў увозу з краін ЕС наркотыкаў і псіхатропаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.