Вы тут

Жыхар Віцебска з жонкай выкралі жанчыну, каб прымусіць яе выпісацца з кватэры


Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК была ўстаноўлена сямейная пара, якая выкрала жыхарку Віцебска для таго, каб яна выпісалася са сваёй кватэры для далейшага продажу жылплошчы.


Аператыўнікі ўстанавілі жыхара Віцебска, якому абяцалі выплаціць даўгі за камунальныя плацяжы, калі ён аформіць частку сваёй кватэры на падазраваных. Пасля гэтага раней неаднаразова судзімы 25-гадовы мужчына і яго 35-гадовая жонка сталі ўгаворваць на здзелку ўладальніцу другой паловы жылля.

Як паведамляе падрабязнасці УУС Віцебскага аблвыканкама, жанчына адмаўлялася прадаць свае квадратныя метры і пераехаць у вёску, дзе ўжо жыў яе былы муж. Тады зламыснікі прапанавалі ёй дапамагчы з абменам пратэрмінаванага пашпарта. Пасля атрымання дакумента пацярпелую падманам заманілі ў аўтамабіль падазраваных, скруцілі і сілай вывезлі ў Лёзненскі раён. Тамака яны прыставілі за жанчынай назіранне і абмежавалі ёй волю.

Толькі праз некалькі гадзін пацярпелай удалося збегчы. Інфармацыя пра тое, што адбылося, паступіла ў абласны ГУБАЗіК. Падазраваны быў затрыманы ў Віцебску байцамі АМАПа. Неўзабаве да яго далучалася і жонка. На абодвух следчыя пачалі крымінальную справу за выкраданне чалавека. Таксама праваахоўнікі мяркуюць, што гэты эпізод не адзіны ў крымінальных прыгодах мужа і жонкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.