Вы тут

Іван Кубракоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды


Сярод узнагароджаных — супрацоўнікі падраздзяленняў Цэнтральнага апарата і ГУБАЗіКа МУС, ГУУС Мінгарвыканкама, УУС Мінскага аблвыканкама, дэпартаментаў аховы і выканання пакаранняў, унутраных войскаў, Акадэміі МУС.


Падобныя мерапрыемствы на гэтым тыдні праходзяць па ўсёй рэспубліцы. Урачыстыя рытуалы ўжо адбыліся ў Брэсце і Гродне, заўтра — свята ў праваахоўнікаў Магілёўшчыны.

Міністр унутраных спраў Іван КУБРАКОЎ падзякаваў супрацоўнікам органаў унутраных спраў за службу і бяспеку грамадзян і падкрэсліў, што за кожнай узнагародай — праца калектываў. «Урачыстае мерапрыемства па ўручэнні дзяржаўных узнагарод пацвярджае: дзяржавай і асабіста Прэзідэнтам дадзена высокая ацэнка службовай дзейнасці прысутных, — звярнуў увагу кіраўнік міліцэйскага ведамства. — У складаны перыяд вы даказалі, што, нягледзячы на вялізную фізічную і эмацыянальную нагрузку, здольныя выконваць пастаўленыя задачы. Няпростая сітуацыя каля нашых рубяжоў і сёння. І супрацоўнікі зноў спраўляюцца — забяспечваюць правапарадак і бяспеку, робяць сваю работу правільна, з душой».

Міністр падкрэсліў: асаблівая адказнасць ляжыць на міліцыянерах сталіцы і Мінскай вобласці, бо тут праводзіцца вялікая колькасць масавых мерапрыемстваў, сюды прыязджаюць госці. Аднак, па яго словах, вартавыя правапарадку заўсёды апраўдваюць давер, паказваюць, што моцныя згуртаванасцю.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.