Вы тут

Мужчына атрымаў незаконны доступ да акаўнта мінчанкі і перапісваўся з яе сябрамі


Праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які атрымаў незаконны доступ да акаўнта былой каханай і вёў перапіску з яе сябрамі, паведамілі ў МУС.


Жыхарка Мінска звярнулася ў міліцыю з заявай, што незнаёмец займеў доступ да яе старонкі ў сацыяльных сетках і перапісваецца з яе сябрамі. Аператыўнікі ўстанавілі асобу невядомага злачынца — ім аказаўся 38-гадовы былы малады чалавек пацярпелай.

Па інфармацыі МУС, мужчына набыў сім-карту з нумарам тэлефона жанчыны, які яна заблакавала з-за яго дакучлівых званкоў. Адпаведна ўсе старонкі сацыяльных сетак пацярпелай былі прывязаны менавіта да гэтага нумара, без двухфактарнай аўтэнтыфікацыі і іншай абароны. Зламыснік дастаткова лёгка атрымаў доступ, а таксама пачаў весці перапіску з яе знаёмымі і новым маладым чалавекам.

Аператыўнікі распачалі крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.