Вы тут

Сіла беларускага народа – у захаванні традыцый і любові да іх


Сіла беларускага народа — у захаванні сваіх традыцый і любові да іх. Пра гэта падчас урачыстага адкрыцця свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») заявіў намеснік прэм’ер-міністра і старшыня пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята «Купалле» Ігар Петрышэнка падчас адкрыцця рэспубліканскага свята, перадае БелТА.


«Знаходзячыся на геапалітычным скрыжаванні, вельмі няпроста было Беларусі арганізаваць, адстаяць і сфармаваць уласную дзяржаву. Менавіта ў Год гістарычнай памяці мы ўшаноўваем юбіляраў, якія апявалі мудрасць, прыгажосць і талент беларускага народа, — гэта Янка Купала і Якуб Колас. Мы адзначаем 140 гадоў з моманту іх нараджэння. Я думаю, вось гэта ёсць нагляднае сведчанне ўдзячных нашчадкаў, што мы жывем, шануем і любім гэтыя традыцыі. Менавіта ў гэтым і ёсць сіла нашага народа», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Ён падкрэсліў, што актыўны ўдзел у свяце «Купалле» прымае моладзь. «Яны ведаюць і любяць нашы традыцыі. Гэта вельмі важна, бо ў руках моладзі будучыня нашага славянскага братэрства, будучыня нашай краіны», — падкрэсліў ён.

Намеснік прэм’ер-міністра прывітаў усіх гасцей. Сёння ў Александрыі прадстаўлены 19 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, з якіх на шклоўскую зямлю прыехалі рамеснікі і майстры народнай творчасці. Удзел у рэспубліканскім свяце прымае дэлегацыя Бранскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Багамазам. Ігар Петрышэнка пажадаў усім добрага свята, новых знаёмстваў. «Няхай ваш добры настрой будзе спадарожнічаць вам на працягу ўсяго года, каб праз год мы зноў сустрэліся ўсё тут. З новымі ідэямі і падыходамі ў развіцці нашага свята, дружбы, братэрства і ўзаемаразумення», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.