Вы тут

«Купалле» сабрала сяброў у Александрыі


9 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці прайшло рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») з удзелам усіх рэгіёнаў краіны, дэлегацый Казахстана, Таджыкістана, трынаццаці суб’ектаў Расіі.


З адкрыццём свята павіншавалі прысутных намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

У аснове сцэнарыя цырымоніі адкрыцця знайшлі адлюстраванне фальклорныя традыцыі, абрады, звычаі беларускага народнага календара. Асноўная ідэя — паказаць беражлівыя і паважлівае стаўленне беларусаў да гістарычнай памяці, сваёй Радзімы.

Тэматычныя канцэртныя праграмы прайшлі на дзвюх сцэнічных пляцоўках, а таксама сцэнічным подыуме выставы-кірмашу «Кола жыцця».

У адным з павільёнаў была арганізавана выстава літаратуры беларускіх пісьменнікаў, на якой усе жадаючыя змаглі набыць кнігі з аўтографамі аўтараў — членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Увагу гасцей свята прыцягнулі і дэманстрацыйныя палёты самалётаў Магілёўскага аэраклуба ДОСАФ ім. А. М. Кулагіна, падчас якіх парашутыст разгарнуў над Александрыяй палотнішча Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.