Вы тут

Андрэй Іванец азнаёміўся з работай устаноў адукацыі Петрыкаўшчыны


Падчас візіту на Петрыкаўшчыну Андрэй Іванец азнаёміўся з работай гімназіі і сярэдняй школы №2, ясляў-сада №5 і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці ўпраўлення сацыяльнага развіцця і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ТАА «Беларуськалій».


Наведаў міністр адукацыі таксама Петрыкаўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці. У гэту ўстанову накіроўваюцца непаўналетнія ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах выхавання, уступілі ў канфлікт з законам. Пасля заканчэння навучання яны атрымаюць прафесію швачкі або тэрмааддзелачніка швейных вырабаў. Асаблівая ўвага ва ўстанове закрытага тыпу надаецца не толькі прафесійнай падрыхтоўцы, але і рэабілітацыі і рэсацыялізацыі непаўналетніх: адукацыі, арганізацыі вольнага часу, аказанні медыка-псіхалагічнай, псіхолага-педагагічнай і сацыяльна-прававой дапамогі. Міністр азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай, умовамі навучання і пражывання. 

Падчас агляднай экскурсіі ва ўстанову кіраўніку ведамства адрасавалі пытанне аб элементах школьнай формы ў гэтым навучальным годзе. Ён запэўніў, што праблем з формай няма.

- Пытанне школьнай формы ў многіх бацькоў надуманае: чаму маё дзіця павінна быць як усе? Я ўсім кажу, што школа - гэта ўстанова адукацыі, у якой ёсць распарадак, правілы, і, калі прыходзіш ў школу, іх трэба выконваць, - зазначыў Андрэй Іванец.

Кіраўнік ведамства нагадаў, што 1 верасня кожная школа павінна ўвесці адзін адметны элемент. Гэта можа быць камізэлька, пінжак, бомбер, вадалазка. Пры гэтым значок - гэта эмблема, а не элемент адзення і павінна быць нанесена на адметны элемент школьнай формы.

 

Як патлумачыў Андрэй Іванец, Міністэрствам адукацыі прапанавана  анлайн-анкетаванне па гэтаму пытанню. У ім можна апісаць свае перавагі па каляровай гаме і наборы элементаў школьнай формы. Пры гэтым анкета ўлічвае статус таго, хто адказвае на яе пытанні - навучэнец, педагог, маці ці бацька вучня.

Між тым на базе Петрыкаўскай гімназіі Андрэй Іванец і прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці раёна ў фармаце адкрытага дыялога абмеркавалі і іншыя актуальныя пытанні развіцця сістэмы адукацыі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Ірыны АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.